СІЛО Ш У КАДЬ.
ПУСКАЦЬ ЗА ВОДОЮ. Пра дрэннага, нікчэмнага чалавека. Пускай за водою такого чоловека, ек вон ужэ з пэрвого дня до жонкі лезе біцца.
ПЫДБЩЬ НОГІ. Стаміцца. Пыдбіла ногі, покуль прыгала з соток.
ПЫДРЭЗАДЬ РОГІ. Прыструніць. Пыдрэзалі ему трохі рогі, поспокойнеў, а то роспусціўса зусем.
ПЭКЦІ Ў ВОЧЫ. Гаварыць праўду. Я не вэльмі соромяюса брыгадзера, пэку ему ў вочы ўсе, шчо думаю. P (РОБЩБ) БЫ ЧОРНЫ ВОЛ. Многа працаваць. Ек кажды дзень трэбаробіць бы чорны вол, то йдзе ж тэ здороўе будзе.
РОЗРЭЗАЦЬ ХЛЕБ. Разысціся ў поглядах, не мець болын ніякіх зносінаў. Попобегалі однэ до другого, a цепэр розрэзалі хлеб i здороўкацца нехочуць.
РЭБРА ПОМЭСІЦЬ. Моцна набіць каго-небудзь. Усе своей сілой хваліўса, то нехто помэсіў ему рэбра - зарэ ледзь ходзіць. (РЭЎЦІ) БЫ НА ЖВОТ (ЖЫВОТ). Моцна крычаць. Чого ты там рэвэш бы на жвот? Ці не можна спокойно сказаць, шчо тобе трэба. c СВОЕ ПРАВО ПРАВІЦЬ. Нікога не слухацца, рабіць па-свойму. Толку, шчо ему говорыш, вон усерэўно свое право правіць.
СВОЕЙ СУХОТЫ ХВАТАЕ. Медь свой клопат. У мэне своей сухоты хватае, а я буду шчэ ў нечые дзела лезці.
СВОЙ РОЗУМ НЕ ЎСТАВІШ. Пра чалавека, які не слухае чужых парадаў. А шчо ты ей зробіш? Свой жэ розум не ўставіш - пехай жывэ як хочэ.
СЁРЦЭ ГОРЬЩЬ. Трывожыцца; адчуваць роспач. А ў мэне серцэ горыцъ: хто его знае, шчо там з дочкой.
СЁРЭ БЁЛЭ. Усё роўна. А ему серэ белэ, хоцъ говоры, хоць не говоры.
СІЛО ШУКАЦЬ. Рабіць неабдуманы ўчынак, заганяць сябе ў пастку. Ек вон зноў собе сіло шукае, то знайдзе
11 👁