ОБЫЦІ БОКОМ.
НЕМА ШЧО БАЧЫЦЬ. Вельмі мала. А колькі мы тых дроў прывэзлі – нема шчо бачыць.
НЕМІР СТОІЦЬ. Сварка. Ужэ которы дзень у хаці немір стоіць.
НЕМОЖНА НАБРАЦЦА. Пра тое, што хутка траціцца, разыходзіцца. Неможна набрацца цукру, столькі ідзе его багато на варэнне.
НЕ ПАК. Не горшы. У мэне не пак твого конь.
НЕЎМЕЛКУ ЧОЎПЦІ. Дурэць, сваволіць. Шчо воны там вычворалі, то і не роскажэш: до ночы і гулялі, і неўмелку чоўплі.
НЕ ХВОРНЫ. Пра таго, хто не хоча што-небудзь сам рабіць, а спадзяецца на іншых. Не хворны і вон з'ездзіць у лес по дрова, онь якэ чэрэво наеў.
НЕШЧО БОНУЛО. Раптам адчуць, зразумець што-небудзь. Тут мэне нешчо бонуло: не гэ вон до мэне прышоў.
НІ ГАЎ НІ ДЗЯЎ. Ніяк не адрэгаваць на што-небудзь. Напаковала невесцы ў сумку ўсёго, а невесточка ні гаў ні дзяў.
НІ ДВА НІ ТРЫ. Прамаўчаць. Я сказала ему, шчо трэба будзе неяк помогці цётцы, а вон ні два ні тры.
НІЗКІ НА ВОЧЫ. Той, хто мае дрэнны зрок. Колісь, ек дзеўчына была нізка на вочы, то ганьбовалі ей, а цепэр онь колькі ў очках ходзяць.
НІ ЁДУ НІ ШМОРОДУ. Нічога. Не хочу я ні ёду ні шмороду, дайце мне трохі спокойно пожыць.
НІ К ТЫНУ НІ К ПЛОТУ. Нікуды не варты, абы-які. Купіў неку шапку ні к тыну ні к плоту, а цепэр носіць не хочэ.
НІ ТРЭСНІ НІ ЛЯСНІ. Нічога няма. Прышлі госці, а ў хаці ні трэсні ні лясні.
НІЧОГО НЕНАЎМЕХ. Быць да ўсяго абыякавым. Натоміўса за дзень на робоці, шчо нічого ненаўмех.
НІ (І) ШНЭРА. Нічога. От колішніх болот цепэр ні шнэра не засталоса.
НОГІ НЕ ПЭРЭСТАВІЦЬ. Беспарадак. Зайшла ў хату, а там ногі не пэрэставіць – бы после пожару.
НОРЦА ДАВАЦЬ. Ныраць. Давай з порома норца дамо.
О
ОБЫЦІ БОКОМ. Не мець ніякіх зносінаў з кім-небудзь, асцерагацца каго-небудзь. Обыдзі боком гэту пламэтну, бо потом не одчэпішса.
83 👁