ОГОНЬ (ГОНЬ) МАЕ (ЯГО, ЯЕ).
ОГОНЬ (ГОНЬ) МАЕ (ЯГО, ЯЕ). Нечага ці некага няма. Хоцеў ножоўкой обрэзаць сука, але огонь ее мае.
ОДНА СЛАВА. Усё роўна. Помогаў я дзецям ці не помагаў – одна слава.
ОДНА ХАТА. Быць у сяброўскіх адносінах. Цепэр у Манькі з Ганною одна хата, бегаюць одна до другой бэспэрэстанку.
ОПАСЦІ НА НОГІ. Захварэць на ногі (звычайна пра жывёлу). Нека хвороба напала на целя нашэ, да опало на ногі.
ОСЕШ ТАМ (ВОНЭ). Выраз, які выкарыстоўваецца, каб падкрэсліць малазначнасць чаго-небудзь. Осеш там, неяк пэрэбудом гэту зіму бэз молока, а там будом бачыць, шчо з гэтой коровой робіць.
П
ПЛЮСКАЦЬ ВОЧЫМА. Няёмка сябе адчуваць. Возьмі якого подарка з собой, бо будзеш плюскаць вочыма.
ПОЙЦІ СКРЭДОМА. Адправіцца ў невядомым кірунку. А хто знае, дзе вон блудзіць: нема цэлы дзень, недзі пошоў скрэдома.
ПОКОТОМ ЛОЖЫЦЦА. Моцна смяяцца, рагатаць. Ек почала вона ўспомінаць, як Іван до ее сватаўса, то мы покотом ложыліса.
ПОРОЦЬ ГАРАЧКУ. Спяшацца. Не поры гарачку, бо толькі людзей насмэшыш.
ПОСТОПКА (ПЯТКІ) НЕ ВАРТЫ. Нікчэмны чалавек. Да вон жэ своей жонкі постопка не варты, а бач шчо выробляе.
(ПРОПАСЦІ) БЫ БУНЬКА НА ВОДЗЕ. Бясследна знікнуць; апынуцца ў складанай сітуацыі. А я тобе кажу седзі дома, нікуды не едзь, бо пропадзеш бы бунька на водзе.
ПРОЧЫНІЦЬ ДЗВЭРЫ (ХАТУ). Наведацца. От дожыліса старые: нема кому дзвэры прочыніць, самые седзяць у хаці.
ПРЫДЗЕ КОЗА ДО ВОЗА. Давядзецца нешта прасіць. Пошкодоваў борону даць, але прыдзе коза до воза, ты ў мэне тожэ нічого не получыш.
ПРЫНЕСЦІ ДЗІЦЯ Ў ЗАПОЛІ. Нарадзіць пазашлюбнае дзіця. Гледзі, не прынесі дзіця ў заполі, бо потом на цебэ ніхто і не погледзіць.
(ПРЫЦІ) НА РОЗБОР ШАПОК. Спазніцца. Шчо ж вы прышлі на розбор шапок? Я ўжэ ўсе хорошые гуркі продала.
ПУСЦІЦЦА ЗА ВОДОЮ БЭЗ ВЭСЛА. Рызыкаваць чым-небудзь; рабіць неабдуманы ўчынак. Ці то ж у ее голова е на плечах? Кінула хату і пусціласа за водою бэз вэсла, поплеласа неведомо дзе шукаць шчасця.
74 👁