Старонка 61
◀ / 68 ▶
НАЛІХО ДА НАПУСТО ПОШЛО. Выраз, якім сцвярджае хто-небудзь, што ён не горшы за іншых. Наліхо да напусто мне пошло, шчоб гэта я ўжэ не зробіў такого слончыка. НАЛІХО ПОШЛО. Пажаданне нядобрага. Выкарыстоўваецца для выяўлення пачуцця абурэння ці асуджэння. Ему наліхо пошло, помогці нічого не хочэ, толькі грошы давай. НА МАКУХУ. Моцна (збіць). Гэто ж збілі хлопца на макуху, і не знаюць хто. НА ОБЫХОДКУ. Прызначаныя на дробныя пакупкі (грошы). Грошы трохі е на обыходку. НА ОДНОЙ ДУРНІЦЫ ЖЫЦЬ. Несур'ёзна сябе паводзіць, рабіць шкоду. Гэто такі ў іх сын: на одной дурніцы жывэ. НА ОДНОМ ОБМАНІ ЖЫЦЬ. Хлусіць. І зародзіцца ж такі чоловек: на одном обмані жывэ. НА ОДНОЙ ШКОДЗІ ЖЫЦЬ. Часта рабіць шкоду. От бацькам неспокой од гэтого дзіцяці: на одной шкодзі жывэ. НА ПОПА (СТАВІЦЬ). Старчаком (ставіць). Давай поставім на попа колоду. НАШЧО СЕРЦА. Нашча, нічога не еўшы. Не еші грушы нашчо серца, бо жывот будзе болець. НЕ БРАЦЬ У ГОЛОВУ. Не засяроджваць увагу на чым ці кім-небудзь; не адчайвацца. Не бэры ў голову тэ, шчо вона говорыць, ты не горшы за ее. НЕ ДОБІЦЦА СКУТКУ. Не мець жаданых вынікаў. Ходзіла цэлы дзень по начальніцкіх кабінетах і нідзе не добіласа скутку. НЕ ДУМАЙ СОБЕ ТОГО. Выраз, які ўжываецца для ўзмацнення выказвання. Не думай собе того, так розболелосо плечо, хоць ты до доктора ідзі. НЕ ЗРЫВАЦЦА З МЕСТА. Не рызыкаваць. Не зрывайса з места, бо ніхто там цебэ вэльмі не жджэ. НЕМА ДОСТУПУ. Не мець знаёмых у якой-небудзь установе, магчымасці што-небудзь набыць, займець. У мэне нема доступу до начальства, ек у Сцепана: его кругом усе знаюць. НЕМА ЗА ШЧО ЗУБА СЦЕРЭБІЦЬ. Бедна жыць. У его ж нема за шчо зуба сцерэбіць, а ты хочэш, шчоб вон коня купіў. НЕМА КЭЛЕ КОГО ПРЫПЭРЫЦЦА. Жыць адзінока, без дарослых дзяцей. Нема старым кэле кого прыпэрыцца, усе дзеці пороз'езджаліса по свету.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 68 ▶