Рубельскі лексіка-фразеалагічны слоўнік (2008). М. І. Пашкевіч

 ◀  / 68  ▶ 
НАЛІХО ДА НАПУСТО ПОШЛО. НАЛІХО ДА НАПУСТО ПОШЛО. Выраз, якім сцвярджае хтонебудзь, што ён не горшы за іншых. Наліхо да напусто мне пошло, шчоб гэта я ўжэ не зробіў такого слончыка. НАЛІХО ПОШЛО. Пажаданне нядобрага. Выкарыстоўваецца для выяулення пачуцця абурэння ці асуджэння. Ему наліхо пошло, помогці нічого не хочэ, толькі грошы давай. ПА МАКУХУ. Моцна (збіць). Гэто ж збілі хлопца на макуху, i не знаюць хто. НА ОБЫХОДКУ. Прызначаныя на дробныя пакупкі (грошы). Грошы mpoxi е на обыходку. НА ОДНОЙ ДУРНІЦЫ ЖЫЦЬ. Несур'ёзна сябе паводзіць, рабіць шкоду. Гэто такі ў іх сын: на одной дурніцы жывэ. НА ОДНОМ ОБМАНІ ЖЫЦЬ. Хлусіць. 1 зародзіцца ж такі чоловек: на одном обмані жывэ. НА ОДНОЙ ШКОДЗІ ЖЫЦЬ. Чаета рабіць шкоду. От бацъкам неспокой од гэтого дзіцяці: на одной шкодзі жывэ. НА ПОПА (СТАВЩЬ). Старчаком (ставіць). Давай постает на попа колоду. НАШЧО СЕРЦА. Нашча, нічога не еўшы. Не еші грушы нашчо серца, бо жывот будзе болець. НЕ БРАЦЬ У ГОЛОВУ. Не засяроджваць увагу на чым ці кімнебудзь; не адчайвацца. Не бэры ў голову тэ, шчо вона говорыцъ, ты не горшы за ее. НЕ ДОБЕЦЦА СКУТКУ. Не медь жаданых вынікаў. Ходзіла цэлы дзень по начальніцкіх кабінетах i нідзе не добіласа скутку. НЕ ДУМАЙ СОБЕ ТОГО. Выраз, які ўжываецца для ўзмацнення выказвання. Не думай собе того, так розболелосо плечо, хоць ты до доктора ідзі. НЕ ЗРЫВАЦЦА 3 МЕСТА. Не рызыкаваць. Не зрывайса з места, бо ніхто там цебэ вэльмі не жджэ. НЕМА ДОСТУПУ. Не медь знаёмых у якой-небудзь установе, магчымасці што-небудзь набыць, займець. У мэие нема доступу до начальства, еку Сцепана: его кругом усе знаюць. НЕМА ЗА ШЧО ЗУБА СЦЕРЭБЩЬ. Бедна жыць. У его ж нема за шчо зуба сцерэбіць, а ты хочэш, шчоб вон коня купіў. НЕМА КЭЛЁ КОГО" ПРЫПЭРЫЦЦА. Жыць адзінока, без дарослых дзяцей. Нема старым кэле кого прыпэрыцца, усе дзеці пороз'езджаліса по свету
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

несурёзна, порозезджаліса
3 👁
 ◀  / 68  ▶