НАКРУЦЩЬ ХВОСТА. Л ЛЕДЗЬ НОГІ ЦЯГАЦЬ. Аслабець ад хваробы ці старасці. Такі здоровіна человек быў Грыцко, a цепэр ледзь ногі цягае. ЛЕДЗЬ ЦІЎКАЦЬ. Быць слабым, хворым. Хвэдор ужэ зусем слабэнькі стаў, ледзь ціўкае. ЛЕДЗЬ ЧЭРЭВО НОСІЦЬ. Распаўнець. Думает гэто добрэ, шчо вон ледзь чэрэво носіць. ЛОГОМ ЛЕЖАЦЬ. Моцна хварэць. Простудзіласа свэкроў да логом лежыць у ложку. ЛЫЧА ЗАДРАЦЬ. Заганарыцца. Нехай лыча не задзірае: нема чым ёй вэльмі гонорыцца. л ы ч а помэеіць. Моцна пабіць каму-небудзь твар. Лезе гэты ёлуп до каждого біцца, то нехто ему лыча помэсіў -- ходзіць бы собака побіты. м МАРНЕ ПРОПАСЦІ. Бясследна знікнуць. А коб ты март пропаў, ек мне ўжэ ўпёкса з своімі дружкамі. МАЦЬ СВОЮ ГОЛОВУ НА ПЛЕЧАХ. Самастойна ўзважваць наступствы сваіх учынкаў, паводзінаў. Чого мне ўсе ўказваць, як ему жыць. Не маленькі ж, ужэ пора маць свою голову на плечах. MIP НЕ ПОМНЩЬ. Прыгожы, магутны, моцны. А дуб т ой-мір не помніць: ек погледзіш на его вэрх, то шапка спадае з головы. МЭНЦЩЬ (ЛЯСКАЦЬ) ЯЗЫКОМ. Гаварыць абы-што, балбатаць. Робіць нема чого, то менціць языком. н НА ДРОБНЫ МАК. На маленькія кавалачкі. Сподочок розбіўса на дробны мак. НА ДУРНЯК (ЖЫЦЬ). Жыць за кошт іншых, нічога не рабіць. А ці ж вон пэрэробіўса? У сю жызнь жыў на дурняк. НАКШУЦЬ ЧМУТУ. Ачмурыць. Бы якую чмуту накінулі на чоловека: змэніўса зусем, зробіўса некі злы, нелюдзімы. НАКРУЦЩЬ ХВОСТА. Прапясочыць. Я ёй цепэр накручу хвоста, вонаўмэне не будзе больш волочыцца до ранку
3 👁