Рубельскі лексіка-фразеалагічны слоўнік (2008). М. І. Пашкевіч

 ◀  / 68  ▶ 
СЁЛЬКІ ТОГО. I СЁЛЬКІ ТОГО. Не падумаць пра нешта; не браць пад увагу. Я i сёлькі того: ідзе нехто прыцемком - нехай собе ідзе, а гэто ж Андрэёу сын вэрнууса з арміі. I Ў ГОЛОВУ НЕ БРАЦЬ. Не звяртаць увагі. Я i ў голову не бэру тэ, гичо вон кажэ. ІЦІ НА КОЗЫР. Не лічыцца з чыёй-небудзь думкай; паказваць сваю перавагу. Олесь стаў іці на козыр, хоцеў показаць, які вон розумэц. К КАПОРЭ ВОНЭ. Выраз, які ўжываецца, калі размова ідзе пра нешта неістотнае, не самае важнае. Потрацілі грошэй немало на вэселле, але капорэ вонэ, неяк пэрэжывом. КЛЕПАЛО ПЭРЭПАЛО. Часта паўтараць адну i тую ж недзе пачутую фразу. От клепало пэрэпало тобе: цепэр увэсь дзет будзеш бумкаць однэ i тэе ж. КЛЕПЧЫНЫ НЕМА. Неразумны. Хіба ў его клепчыны нема, да пойдзе зноў жыць до той роспусты. КОЗ ВОЗ. Многа. Прышла до нас у хату, наговорила коз воз i побегла далей недзі. КОЛІ ТЭ СВЯТО БУДЗЕ. Пра тое, што невядома, колькі яшчэ давядзецца чакаць. Дато будом ждацъ колі тэ свято будзе, трэба бэз Толя почынаць заліваць фундамэнт на хлеў. КРУЩЦЬ ХВОСТЬІ. Пасвіць (кароў), Вучыса, бо будзеш коровам круціць хвосты. КРЭСТ МАЦЬ. Не медь дачынення. Я од гэтого дурня крэст маю: нехай як хочэ, так i жывэ. КУДЬІЦЕБЭ ВЭДЗЕ. Выраз, які ўжываецца, калі чалавек паводзіць сябе заліше самаўпэўнена, пераболынвае свае здольнасці. Куды цебэ вэдзе, вэльмі ўжэ розумны стаў, але шчэ бэз бацька i мацеры ты нікуды не варты. КУСОК ЛЁЖНЯ. Лодыр. Гэто ж такі кусок лежня росце, шчо нічогусенькі неможна загадаць. КЭПЭЛЬ ЗВАРЫУ. Гл. голова зварыла
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзе
4 👁
 ◀  / 68  ▶