I НЕ ШМАНАЦЬ. 3 МЯСОМ (ВЫРВАЦЬ). Разам з тканінай (адарваць гузік). Купіла недаўно новэнькую рубашку, прышоў з клуба - вырваные ўсе гузікі з мясом. ЗНАЙЦІ СОБЁ СІЛО. Трапіць у непрыемную сітуацыю. Вой жэ не можэ жыцъ спокойно, то знайшоў собе сіло. ЗНАЙЩ ХВОРОБУ НА СВОЮ ГОЛОВУ. Апынуцца ў складанай, непрыемнай сітуацыі. Не седзеў Міша спокойно ў хаці, да знайшоў хворобу на свою голову. ЗШМАЦЬ ШАПКУ. Дагаджаць каму-небудзь. А чого мне пэрэд ім шапку знімаць? Вон жэ такі калхознік, як i я. ЗНОСУ НЕМА. Што-небудзь моцнае, трывалае. Ужэ котору зіму хожу ў сапожках i зносу нема ім. 3 ОПАЛУ (ГАРАЧКІ). 3 перапуду. Вона з опалу не знала, куды ёй бегці. ЗОРЫ 3 ВОЧЭИ ПОСЫПАЛІСА. У каго-небудзь пацямнела ў вачах ад моцнага удару. Так стукнуўса головой об вушак, шчо аж зоры з вочэй посыпаліса, ЗУБЫ ПОКАЗАЦЬ. Груба адмовіць у чым-небудзь, раззлавацца. Ты его не знает: вон можэ добрэ зубы показаць. ЗУБКІ ПРОРЭЗВАЮЦЦА. Выяўляецца характар, падкрэсліваецца незалежнасць. Ходзіла бы мышка: не відно i не чутно было, а цепэр ужэ осмэлела, зубкі прорэзваюцца. ЗБІЗУБ СТАЦЬ. Заўпарціцца, не слухацца. Я попросіла его сходзіць купіць хлеба, а вон зызуб стаў. I I ДЗЕСЯТОМУ ЗАКАЗАЦЬ. Запомніць надоўга, не медь жадання рабіць нечага дрэннага. Я его добрэ провучыў, цепэр вон i дзесятому закажэ, як лезці біцца. I ДЗІВУ НЕМА. Пра тое, што не выклікае здзіўлення. I дзіву нема, шчо іх сын такі: якіе родзічы, такіе i плодзічы. I КРЫШКІ ЗОБРАЎ. Вельмі падобны. Але такэ ўжэ дзіця похожэ на бацька - i крышкі зобрало. I НЕ ПОТОЧЬЩЦА. Не прыйсці. Гэты брэхун i не поточыцца большумою хату. I НЕ ТУРАЦЬ. Не лічыцца з чыёй-небудзь думкай. А вон i не турае, ему ні бацько, ні маці не ўказ. I НЕ ШМАНАЦЬ. Не баяцца; не зважаць на чые-небудзь парады. Ёй хоцъ говоры, хоцъ не говоры, вона i не шманае
6 👁