Старонка 58
◀ / 68 ▶
З МЯСОМ (ВЫРВАЦЬ). Разам з тканінай (адарваць гузік). Купіла недаўно новэнькую рубашку, прышоў з клуба – вырваные ўсе гузікі з мясом. ЗНАЙЦІ СОБЕ СІЛО. Трапіць у непрыемную сітуацыю. Вон жэ не можэ жыць спокойно, то знайшоў собе сіло. ЗНАЙЦІ ХВОРОБУ НА СВОЮ ГОЛОВУ. Апынуцца ў складанай, непрыемнай сітуацыі. Не седзеў Міша спокойно ў хаці, да знайшоў хворобу на свою голову. ЗНІМАЦЬ ШАПКУ. Дагаджаць каму-небудзь. А чого мне пэрэд ім шапку знімаць? Вон жэ такі калхознік, як і я. ЗНОСУ НЕМА. Што-небудзь моцнае, трывалае. Ужэ котору зіму хожу ў сапожках і зносу нема ім. З ОПАЛУ (ГАРАЧКІ). З перапуду. Вона з опалу не знала, куды ёй бегці. ЗОРЫ З ВОЧЭЙ ПОСЫПАЛІСА. У каго-небудзь пацямнела ў вачах ад моцнага ўдару. Так стукнуўса головой об вушак, шчо аж зоры з вочэй посыпаліса. ЗУБЫ ПОКАЗАЦЬ. Груба адмовіць у чым-небудзь, раззлавацца. Ты его не знаеш: вон можэ добрэ зубы показаць. ЗУБКІ ПРОРЭЗВАЮЦЦА. Выяўляецца характар, падкрэсліваецца незалежнасць. Ходзіла бы мышка: не відно і не чутно было, а цепэр ужэ осмэлела, зубкі прорэзваюцца. ЗЫЗУБ СТАЦЬ. Заўпарціцца, не слухацца. Я попросіла его сходзіць купіць хлеба, а вон зызуб стаў. І І ДЗЕСЯТОМУ ЗАКАЗАЦЬ. Запомніць надоўга, не мець жадання рабіць нечага дрэннага. Я его добрэ провучыў, цепэр вон і дзесятому закажэ, як лезці біцца. І ДЗІВУ НЕМА. Пра тое, што не выклікае здзіўлення. І дзіву нема, шчо іх сын такі: якіе родзічы, такіе і плодзічы. І КРЫШКІ ЗОБРАЎ. Вельмі падобны. Але такэ ўжэ дзіця похожэ на бацька – і крышкі зобрало. І НЕ ПОТОЧЫЦЦА. Не прыйсці. Гэты брэхун і не поточыцца больш у мою хату. І НЕ ТУРАЦЬ. Не лічыцца з чыёй-небудзь думкай. А вон і не турае, ему ні бацько, ні маці не ўказ. І НЕ ШМАНАЦЬ. Не баяцца; не зважаць на чые-небудзь парады. Ёй хоць говоры, хоць не говоры, вона і не шманае.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 68 ▶