Старонка 57
◀ / 68 ▶
ЗАБІЦЬ ГОЛОВУ ЗАБУЗАН. З ЗАБІЦЬ ГОЛОВУ ЗАБУЗАН. Задурыць, замарочыць галаву каму-небудзь. Ідзі одсюль, забіў голову забузан мне своей пустой говоркой. ЗАГОРЭЦЦА БЫ СПІЧКА. Ускіпець. Абылеякі харакцер: ек шчо не по ёй, то одразу загорыцца бы спічка. ЗАКОПЫЛІЦЬ ГУБУ. Заганарыцца. Ішла по дорозі да так закопыліла губу, шчо і не поздороваласа. 2. Пакрыўдзіцца. Я ёй праўду сказаў, але ж вона закопыліла губу і не одозваласа. ЗАКУСІЦЬ ГОРА. Зведаць цяжкае жыццё. Немало закусілі гора ў войну. ЗА СВЕТ. Вельмі далёка. Дато трэба было ехаць за свет? І ў своём селе можна жыць. ЗА ШЧО ЎЗЯЎСА. Выраз, які ўжываецца для негатыўнай ацэнкі чыіх-небудзь паводзінаў, учынкаў. Ба за шчо ўзяўса гэты недоросток: кажды дзень купляе папаросы і курыць украдзькі. ЗБІЦЦА З ШТЫКУ. Страціць арыенцір. Збіўса з штыку і не знаю, куды іці. З ГОЛОВЫ ВЫКІНУЦЬ. Не думаць больш пра каго ці што-небудзь. Я ўжэ з головы выкінуў тую говорку з прэдседацелем, бо толку од его не доб'есса. З ГОЛОВЫ НЕ ВЫЛАЗІЦЬ. Думаць увесь час пра каго- ці што-небудзь. У мэне ўсе з головы не вылазіць думка про сына. З ГОЛОВЫ НЕ ЗЛАЗІЦЬ. Прасіць, дамагацца. Я з лесніковой головы не злезу, вон седно мне дасць пару колодок, шчоб дошчок нарэзаць на плот. З ГРАЗЕЙ ЗМЭШАЦЬ. Зганьбіць, зняславіць. Не чэпай ты гэту мару, бо вона цебэ ні за шчо з гразей змэшае. З ГУЗДРОМ ПОНЕСЦІ. Скрасці ўсё. Нехто залез уночэ ў кладоўку і ўсе з гуздром понёс. З ГУРАЛЕЙ. З горкай. Не шкодуй, насып вішэнь з гуралей у вэдро. З ДОБРОГО ДЗІВА. Нечакана, беспадстаўна. З доброго дзіва роскрычаласа на мэне. З'ЕСЦІ Ў СУХЭ ГОРЛО. Згубіць, паламаць. Я ж тобе купляў недаўно мяча, то ўжэ зноў з'еў у сухэ горло. З'ЕХАЦЬ ГОРЭЙ. Пажаданне нядобрага. Шчоб ты з'ехаў горэй, ек у цебэ нічого не допросішса.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 68 ▶