ДАЦЬ ЛУПНЯ. Набіць каго-небудзь (звычайна выкарыстоўваецца, калі размова ідзе пра дзяцей). Даў лупня, то мо цепэр трохі будзе вучыцца, а то одны двояны ў дзённіку стояць.
ДАЦЬ НОГЦА. Ударыць нагой. Мамо, а мне Саша ногца даў!
ДАЦЬ ОДЧЭПНОГО. Даць каму-небудзь гасцінец ці хабар як водкуп з мэтай атрымання пэўнай выгады. Даў одчэпного лесніку, да шчэ добры воз дроў прывёз.
ДАЦЬ ПАЦА. Насварыцца. Я ему даў паца, вон у мэне не будзе больш гыркацца. Энергічна, весела станцаваць. Даў паца на вэселлі, ні одну польку не пропусціў.
ДАЦЬ ПО ШАПЦЫ. Не цырымоніцца з кім-небудзь; пакараць каго-небудзь. Гэто вон дома герой, а там з ім доўго чыкацца не будуць, могуць даць по шапцы.
ДАЦЬ ПРЫКУРЫЦЬ. Моцна насварыцца ці пакараць фізічна. Я ему даў прыкурыць, цепэр вон будзе мэне далеко обыходзіць.
ДЗІВУ ДАЦЦА. Моцна здзівіцца. Я дзіву даласа, як гэто можна отправіць самэ дзіця ў такую вэлікую дорогу.
ДО РУК ПОБІЦЬ. Пагражаць каму-небудзь фізічным пакараннем. Зарэ, шыбэльнік, ек возьму гэту палку, то до рук поб'ю.
ДУРНЫЕ ГРОШЫ (получаць). Добры заробак (атрымліваць). Его сын дурные грошы получае, не знае ўжэ шчо есці і піць.
ДУРНІЦОЙ ЗАНІМАЦЦА (ЗАЙМАЦЦА). Рабіць нешта несур'ёзнае; бескарысна праводзіць час. Дурніцой не занімайса, а ідзі корову догледзь.
ДУХ ЗАБІВАЕ. Цяжка дыхаецца. Ну і жарышчэ на дворэ, аж дух забівае.
Ж
ЖМУРЭМ ПОЙЦІ. Пракіснуць. Варэнне жмуром пошло, хоць ты вылівай его свінням.
ЖЫЦЬ СВОЕЮ ГОЛОВОЙ. Кіравацца сваім розумам, самастойна прымаць рашэнні. Трэба жыць своею головою, а ты ўсе дружкоў своіх слухаеш.
80 👁