ВОЎКОМ ЗАВЫЦЬ.
ВОЎКОМ ЗАВЫЦЬ. Адчуць сябе самотным, нікому непатрэбным. Ек роз'едуца дзеці, то можна воўком завыць у хаці.
ВЫГНАЦЬ БЛОХІ. Пакараць каго-небудзь за дрэнныя паводзіны. Я ёй выжэну блохі, вона ў мэне будзе ек шаўковая ходзіць.
ВЫВЭРНУЦЬ КОЖУХА. Моцна раззлавацца. Я до его хорошэнько пыдышла, коб, крый Божэ, не ўгневіць, а вон ек вывэрне проці мэне кожуха – то не знала куды бегці.
ВЫКРУНТАСЫ ВЫРОБЛЯЦЬ. Няроўна ісці або ехаць. І сорому нема ў старого чоловека: набраўса гарэлкі да выкрунтасы выробляе ногамі на дорозі.
ВЫРАЧЫЦЬ ВОЧЫ. Моцна здзівіцца. Загадаў мне таку цэну за столярку, шчо я вырачыў вочы.
ВЭРНУЦЬ ГОРЫ. Цяжка працаваць. Мо ж горы не вэрнеш, ідзі хоць корові ў засторонок сена ўкінь.
Г
ГІЗУНТЫ ВЫНЯЦЬ. Даняць, дапячы. Гэты выродок з мэне ўжэ ўсе гізунты выняў.
ГОЛЫ БЫ БІЗУН. Бедны. Жывэ голы бы бізун, а ўсе хваліцца, які вон добры хазяін.
ГОЛОВА ВАРЫЦЬ. Пра разумнага, кемлівага чалавека. У его голова варыць – любую задачу можэ рэшыць.
ГОЛОВА ЗВАРЫЛА. Зрабіць неабдуманы, неразумны ўчынак. Гэто ж голова зварыла ў такую непогодзь ехаць у лес.
ГОЛОВУ СКРУЦІЦЬ. Немагчыма зарыентавацца ў чым-небудзь. Тут голову скруціш, покуль знайдзеш, дзе і шчо лежыць. Пагражаць каму-небудзь фізічнай расправай. За такіе дзела я тобе, хлопчэ, голову скручу, так і знай.
ГОРНУЦЬ ГРОШЫ. Мець добры заробак. Вон не абылеякіе горне грошы.
ГОРЭЙ ЗЫЦІ. Пажаданне нядобрага. А коб ты горэй зышоў, ек цебэ ніколі неможна дождаца воврэмя.
Д
ДАВАЦЬ КРУГА. Ісці ці ехаць даўжэйшай дарогай. Нема дорогі напрамік до Рубля, і мусілі даваць круга на Городок.
82 👁