Старонка 54
◀ / 68 ▶
ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ А АЖ ПЫЛ КУРЫЦЬ. Дружна, зладжана (працаваць). От спраўные роботнікі зобраліса: сено грэбуць аж пыл курыць. А НІ ДОЗУБУ. Не падступіцца да каго-небудзь. Просіў коня ў брыгадзіра, а вон а ні дозубу – і слухаць мэне не хочэ. Б БІЧА ПРОСІЦЦА. Заслугоўваць фізічнага пакарання. Я ўсе церплю, але ўжэ даўно бачу, шчо гэты дурніло біча просіцца. БОГ ВЕДЗЬ ШЧО. Тое, што не заслугоўвае асаблівай увагі. Хваліцца, якая капуста выросла ў ее, бы Бог ведзь шчо. БОКІ РВАЦЬ. Рагатаць. Ек почала вона росказваць, як пэршы раз ехала ў Москве ў мэтро, то мы бокі рвалі. БРАЦЬ НА ЯЗЫКІ. Абгаворваць. Да вэдзі себэ добрэ, коб людзі не бралі на языкі. БУДЗЬ ЗДОРОЎ. Вельмі добры. Будзь здороў хату зробілі. БУХАЦЬ БЫ Ў БОЧКУ. Моцна кашляць. Зноў простудзіўса і бухае бы ў бочку. БУЧУ ПЫДНЯЦЬ. Пачаць моцна абурацца, сварыцца. Нешчо пастух не тэ сказаў, то дояркі бучу пыднялі. БЫ ДУРНОМУ СВОЙ. Той, хто вызначаецца неразумнымі паводзінамі, учынкамі. А вон бы дурному свой, абылешчо выробляе. (БЫЦЬ) У БЫВАЛЦАХ. (Пабываць) у складаных жыццёвых сітуацыях. Мірон ужэ быў у бывалцах, то ему не так страшно было. БЫЦЬ У ШТАТУ. Мець пастаяннае месца працы на ферме. Вона получае добрую пенсію, бо вэльмі ж доўго была ў штату. В ВОЧЫ Ў СОБАКІ ПОЗЫЧЫЦЬ. Не мець сораму. Гэто ж трэба вочы ў собакі позычыць, шчоб такэ вычвораць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 68 ▶