Старонка 53
◀ / 68 ▶
ШЫДЗЕЛЬЦЭ, н. Кручок для вязання. Шыдзельцэ неяк зогнулосо – не вэльмі добрэ вязаць. ШЫКОЦІЦЬ, незак., экспр. Старацца непрыкметна што-небудзь рабіць. Шчо ты там шыкоціш? Мо неку шкоду робіш? ШЫМОРЫЦЦА, незак. Неспакойна ляжаць, круціцца. Пэрэстань шыморыцца, спі, бо скоро ў школу ўставаць. ШЭЛЕХТАЦЬ, незак. Казытаць. Сено сухэ да шэлехчэ шыю – неможна лежаць. ШЭНДЗЯ, ж. Ліхаманка. А чого цебэ, бы шэндзя, трасе, ніяк успокоіцца не можэш. ШЭНДЗЯК, м. Ужываецца як лаянкавае слова. Шэндзяка ты получыш, а не грошы. ШЭРЭШ, м. Шарош. Дубком цепэр по рэццэ не поедзеш, бо шэрэш ідзе. Я ЯБЛЫКО, н. Яблык. Вэльмі смачнэ яблыко. ЯКЭ, займ. Якое. Насце, не знаеш, якэ цепер чысло? Мо ўжэ скоро пенсію прынесуць? ЯРГІНА, ж. Вяргіня. Пыд окном яргіны хорошэ росцвілі. ЯРУГА, ж. Глыбокі роў, яма. Яругу вымыла вода на дорозі, а засыпаць нема кому. ЯСІК, м. Невялікая, звычайна ўпрыгожаная вышытым узорам падушка. Ясікі на ложок ставяць, шчоб хорошч было.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 68 ▶