Старонка 52
◀ / 68 ▶
ШМУЛЯЦЦА, незак., экспр. Хадзіць без справы, занятку. А чого тобе трэба шмуляцца по чужых хатах, седзі дома. ШНЫРОЎКА, ж. Безрукаўка, якую апранаюць жанчыны пад кофту. Ужэ цепэр жонкі шныроўку не носяць, хіба мо толькі бабы старые. ШОЛОПУДА, м. Тое, што і шалапай. ШОПА, ж. Павець. Насыплем бульбы трохі ў шопу. Нехай там просыхае, а то зусем мокрая. ШТАБА, ж. Дугападобная жалезная пласціна ў чалесніках печы. Бэз штабы не зробіў бы дзірку ў пэчэ, куды дрова кладуць. ШТАЛЮГІ, мн. Козлы. Прынесі шталюгі, да нарэжом дроў. ШТАЛЬВАГІ, мн. Сталюга. Трэба пыдняць бруса на штальвагі, да роспусцім на дошкі. ШТАНДАРА, ж. Короткая дубовая калода, якая служыць апорай для драўлянага будынка. Раней хату на штандарах ставілі, бо ні на цэглу, ні на цэмэнт не было грошэй. ШТАПНУЦЬ, зак., іран. Выпіць. Штапні шчэ сто грам, цеплей будзе. ШТОЎХАЦЦА, незак. Штурхацца. Не хочэцца штоўхацца ў гэтом аўтобусі: вэльмі ж багато людзей едзе. ШУЛЕПА, м. Някемлівы чалавек. Ну ты, Анрэй, і шулепа. Цебэ трэба шчэ вучыць, як до лесніка пыдступіцца? ШУЛЕПКОВАТЫ, прым. Дурнаваты. Вон з дзецтва некі шулепковаты, дажэ ў школу не ходзіў. ШУРОВАЦЬ, незак., экспр. Ездзіць без патрэбы. Купіў машыну да шуруе туды-сюды. ШУПЛЯДА, ж. Шуфляда. Кніжкі ў ніжнёй шуплядзі лежаць. ШЧОХАЦЬ, зак. Сцерці. Чобот вузковаты, да шчохаў пятку на нозе. ШЧЫГУЛЬНЫ, прым. Вузкі. Вэльмі шчыгульны летнік, і нагнуцца неможна. ШЧЭ, прысл. Яшчэ. Шчэ вішне не поспелі. ШЧЭНО, прысл. Толькі-што, нядаўна. Шчэно з поля вэрнуласа. ШЧЭРНІЦЬ, зак., экспр. Моцна збіць. А вон не хочэ нічого слухаць, дато я ўзяла паска да добрэ шчэрніла, шчоб доўго помніў. ШЫБКА, ж. Шыба. Шыбка трэснула ў окне. ШЫБЭЛЬНІК, м., неадабр. Шыбенік. Гэты шыбэльнік шчэ собе голову скруціць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 68 ▶