Старонка 59
◀ / 68 ▶
І СЁЛЬКІ ТОГО. Не падумаць пра нешта; не браць пад увагу. Я і сёлькі того: ідзе нехто прыцемком – нехай собе ідзе, а гэто ж Андрэёў сын вэрнуўса з арміі. І Ў ГОЛОВУ НЕ БРАЦЬ. Не звяртаць увагі. Я і ў голову не бэру тэ, шчо вон кажэ. ІЦІ НА КОЗЫР. Не лічыцца з чыёй-небудзь думкай; паказваць сваю перавагу. Олесь стаў іці на козыр, хоцеў показаць, які вон розумэц. К КАПОРЭ ВОНЭ. Выраз, які ўжываецца, калі размова ідзе пра нешта неістотнае, не самае важнае. Потрацілі грошэй немало на вэселле, але капорэ вонэ, неяк пэрэжывом. КЛЕПАЛО ПЭРЭПАЛО. Часта паўтараць адну і тую ж недзе пачутую фразу. От клепало пэрэпало тобе: цепэр увэсь дзень будзеш бумкаць однэ і тэе ж. КЛЕПЧЫНЫ НЕМА. Неразумны. Хіба ў его клепчыны нема, да пойдзе зноў жыць до той роспусты. КОЗ ВОЗ. Многа. Прышла до нас у хату , наговорыла коз воз і побегла далей недзі. КОЛІ ТЭ СВЯТО БУДЗЕ. Пра тое, што невядома, колькі яшчэ давядзецца чакаць. Дато будом ждаць колі тэ свято будзе, трэба бэз Толя почынаць заліваць фундамэнт на хлеў. КРУЦІЦЬ ХВОСТЫ. Пасвіць (кароў). Вучыса, бо будзеш коровам круціць хвосты. КРЭСТ МАЦЬ. Не мець дачынення. Я од гэтого дурня крэст маю: нехай як хочэ, так і жывэ. КУДЫ ЦЕБЭ ВЭДЗЕ. Выраз, які ўжываецца, калі чалавек паводзіць сябе заліше самаўпэўнена, перабольшвае свае здольнасці. Куды цебэ вэдзе, вэльмі ўжэ розумны стаў, але шчэ бэз бацька і мацеры ты нікуды не варты. КУСОК ЛЕЖНЯ. Лодыр. Гэто ж такі кусок лежня росце, шчо нічогусенькі неможна загадаць. КЭПЭЛЬ ЗВАРЫЎ. Гл. голова зварыла.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 68 ▶