Рубельскі лексіка-фразеалагічны слоўнік (2008). М. І. Пашкевіч

 ◀  / 68  ▶ 
ЧЭРЭН ЧЭРЭН, м. Чарэнь. Чэрэн моцно вышчэрбіўса. ЧЭРЭТ, зб. Чарот. Чэрэт розросса кэле канавы. ЧОТЭРЫ, лічэбн. Чатыры. Купіла чотэры кілограмы цукру. ш ШАГОРЫЦЬ, незак., экспр. Шукаць. Якого ты там ліха шагорыш по сцёпцы, шчо тобе там трэба? ШАЛАПАЙ, м. Легкадумны, пусты чалавек. А гэты шалапай так i не прышоў? ШАЛОЦІЦЬ, незак., экспр. Гаварыць. Отстань од мэне. Я цебэ i не слухаю, шчо ты там шалоціш. ШАЛЯНОЎКА, ж. Шарсцяная квяцістая хустка. Поба, якую шаляноўку купіла мне дочка. ШАМАРКАЦЬ, незак., экспр. Гаварыць нешта непатрэбнае. Стары, не шамаркай абылешчо, посоромяўса б молодых. ШАМАЦЬ, незак. 1. Шамацець. Чую, нешчо бы шамае на пэчэ, а потом раз - i мыш пробегла зусем кэле мэне. 2. Тое, што i шамаркаць. ШАРГА, ж. Моцны пранізлівы вецер. От сходзіласа на дворэ шарга. Ш АЎРЫГ АЦЬ, незак., экспр. Гаварыць. Шчо ты там шаўрыгаеш, скорэй коня запрагай. ШАХВОРОСТ, м., экспр. Непаседлівы хлапчук, свавольнік. Гэто ж такі шахворост росце, шчо нема на его ніякой управы. ШВАЙКА, ж. Тонкі жалезны стрыжань, якім колюць свіней. Трэба швайку трохі пыдточыцъ. ШКАЛЬКА, ж. Ракавіна. Порэзаў ногуўрэццэ об шкальку. ШКАРПЭТКА, ж. Кароткая жаночая панчоха. Дзеўчата носілі шкарюткі, ек босоножкі обувалі. ШКУРА, ж., груб. Непаслухмяны, грубы чалавек. Я тобе, шкура, покажу, як старых людзей дражніць. ШКУРАТШК, м. Скупшчык скур. Ек раней рэзалі целя, то здавалі шкуру шкуратніку. ШМАЛЩЬ, незак., экспр. Ісці. Шмалі одсюлъ, шчоб мое вочы цебэ не бачылі. ШМОЙЛО, м. Неахайны чалавек. Вытры ногі, гимойло, а то з гразею прэсса ў хату. ШМОЦЦЕ, н. Бялізна. Попрала шмоцце, але неможна розвесіць: дошч пошоў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

шкўра
7 👁
 ◀  / 68  ▶