Рубельскі лексіка-фразеалагічны слоўнік (2008). М. І. Пашкевіч

 ◀  / 68  ▶ 
ЦЕНЕТО, ж. Сець для лоўлі рыбы. Ек з ценетом поймаюць на рыбалцы, то оштрапуюць. ЦЕПЭРА, прысл. Цяпер. Цепэра не вэльмі жарко. ЦІЛІМКАЦЬ, незак. Сігналіць веласіпедным званком. Ці ты, глухман, не чуеш, шчо я тобе цілімкаю? ЦІЦЮН, м. Тытунь. Мой дзед кажды год саджаў ціцюн у огородзі. ЦОЛДА, ж. 1. Вялікі кавалак. Прыезджалі дзеці ў госці, то одрэзалі ім добрую цолду сала. 2. Пераніран. Многа (пра грошы). Ну шчо, Мане, ужэ цолду грошэй з пеней наскладала? ЦУРПАЛОК, м. Ніжняя частка сцябла бурака. Боцвіння трэба посекці свінням, a цурпалкі корові даць. ЦУЦАВІЦА, ж., іран. Насоўка ці анучка, у якую завязаны грошы. Куды ж ты цуцавіцу з грошыма хаваеш? ЦЫБУК, м. Кветканоснае полае сцябло цыбуліны. Цыбуля ўся ў цыбукі пошла. ЦЭЛІЦЬ, зак. Сустрэць. Гэто ж трэба было гэтого дурня цэліць да свой век промучыцца. ЦЭНТЭР, м. Свердзел. Мо ты, Костусь, позычыш мне цэнтра? ЦЭРКОЎ, ж. Царква. Цэркву нашу побудовалі аж дзеесці год тому назад. ч ЧОЛОВЕЧОК, м. Зрэнка. У цебэ на чоловечок вейка ўпала. ЧОРНЫ, прым. Брудны. Попэру з кухні цюлъ, бо ўжэ зусем чорная стала. чохол, м. Манжэта. Чохлы ў рукавах заносіліса. ЧОХРЬЩЬ, незак. Часаць, апрацоўваць воўну. Колісь до нас i з другіх сёл прыезджалі чохрыць воўну. ЧЫГУНЕЦ, м. Чыгунчык. Купіла чыгунца ў магазіні, будзе кашу ў чом зварыць. ЧЫКАЦЦА, незак., экспр. Валаводзіцца, вазіцца. Я з тобой доўго чыкацца не буду, раз-два по мордзі дам. ЧЫКНУЦЬ, зак. Рэзануць. Хлеб рэзала i чыкнула пальца, да кроў ідзе. ЧЫРЫЦА, ж. Чырок. Чырыцы на лесном озеры плаваюцъ. ЧЭПЛЕЯ, ж. Чапяла. Достань скоўроду з пэчы чэплеей. ЧЭРЭВАЧ, м., экспр. Поўны, мажны мужчына. От Mimpo чэрэвач стаў, здыхацца не можэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 68  ▶