ЦЕНЕТО, ж. Сець для лоўлі рыбы. Ек з ценетом поймаюць на рыбалцы, то оштрапуюць.
ЦЕПЭРА, прысл. Цяпер. Цепэра не вэльмі жарко.
ЦІЛІМКАЦЬ, незак. Сігналіць веласіпедным званком. Ці ты, глухман, не чуеш, шчо я тобе цілімкаю?
ЦІЦЮН, м. Тытунь. Мой дзед кажды год саджаў ціцюн у огородзі.
ЦОЛДА, ж. 1. Вялікі кавалак. Прыезджалі дзеці ў госці, то одрэзалі ім добрую цолду сала. 2. Пераніран. Многа (пра грошы). Ну шчо, Мане, ужэ цолду грошэй з пеней наскладала?
ЦУРПАЛОК, м. Ніжняя частка сцябла бурака. Боцвіння трэба посекці свінням, a цурпалкі корові даць.
ЦУЦАВІЦА, ж., іран. Насоўка ці анучка, у якую завязаны грошы. Куды ж ты цуцавіцу з грошыма хаваеш?
ЦЫБУК, м. Кветканоснае полае сцябло цыбуліны. Цыбуля ўся ў цыбукі пошла.
ЦЭЛІЦЬ, зак. Сустрэць. Гэто ж трэба было гэтого дурня цэліць да свой век промучыцца.
ЦЭНТЭР, м. Свердзел. Мо ты, Костусь, позычыш мне цэнтра?
ЦЭРКОЎ, ж. Царква. Цэркву нашу побудовалі аж дзеесці год тому назад. ч ЧОЛОВЕЧОК, м. Зрэнка. У цебэ на чоловечок вейка ўпала.
ЧОРНЫ, прым. Брудны. Попэру з кухні цюлъ, бо ўжэ зусем чорная стала. чохол, м. Манжэта. Чохлы ў рукавах заносіліса.
ЧОХРЬЩЬ, незак. Часаць, апрацоўваць воўну. Колісь до нас i з другіх сёл прыезджалі чохрыць воўну.
ЧЫГУНЕЦ, м. Чыгунчык. Купіла чыгунца ў магазіні, будзе кашу ў чом зварыць.
ЧЫКАЦЦА, незак., экспр. Валаводзіцца, вазіцца. Я з тобой доўго чыкацца не буду, раз-два по мордзі дам.
ЧЫКНУЦЬ, зак. Рэзануць. Хлеб рэзала i чыкнула пальца, да кроў ідзе.
ЧЫРЫЦА, ж. Чырок. Чырыцы на лесном озеры плаваюцъ.
ЧЭПЛЕЯ, ж. Чапяла. Достань скоўроду з пэчы чэплеей.
ЧЭРЭВАЧ, м., экспр. Поўны, мажны мужчына. От Mimpo чэрэвач стаў, здыхацца не можэ
14 👁