Старонка 49
◀ / 68 ▶
ХВАЙНЫ, прым. 1. Добры. Грыцко хвайны чоловек, од его ніколі пустого слова не почуеш. 2. Прыгожы. Хвайная дзеўчына, на мацеру змахвае: кругловідая, моцная ў целі. ХВОРОСЦІНА, ж. Галіна. Откінь хворосціну ўбок, коб не мэшала ходзіць. ХВОРЭЗНЫ, прым., экспр. Ад слова хворы; ужываецца для выяўлення негатыўных эмоцый. А ты шчо, хворэзны ўзяць лопату да покопаць трохі градкі. Мо ж горы не ворочаеш. ХІБЭЛЬ, часц. Хіба. Хібэль зранку завэзлі масло ў лаўку, бо ўчора ўвэчэры не было. ХІСТ, м. Тонкая палка, якая размяжоўвае ўчасткі. На хісце запісаны номэр участка сена. ХІТАЦЦА, незак. Хістацца. Слон зусем хітаецца, коб хоць не ўпаў. ХЛЕВЭЦ, м. Хлеўчык. Куры ў хлеўцэ ночуюць. ХОДАН, м. Ходнік. Попраў ходана, усе своімі крывымі ногамі посцягваеш. ХОЛОДЗІЛО, н. Халадзец. Наварыла холодзіла, але дзеці не вэльмі хочуць его есці. ХОРОСТВЭЛЬНЫ, прым., экспр. Вельмі прыгожы. Дзеўчына хороствэльная, коб шчэ і жызнь была ее добрая. ХОРОШЧ, прысл. Прыгажэй. Постаўце дзівана бліжэй до окна, так хорошч будзе. ХОРОШЫ, прым. Прыгожы. З віду хорошы хлопэц, а які вон ек чоловек – Бог его ведае. ХОРОШЭНЬКО, прысл. 1. Асцярожна. Хорошэнько несі банку з молоком, коб не розбіласа. 2. Ветліва, далікатна. Я хорошэнько попросіла ў Шуры, дэй вона мне выпісала спраўку. ХРАБУСЦЕЦЬ, незак. Хрыпець. Ужэ которы дзень у грудзях храбусціць і кашэль душыць. ХРАПА, ж. Падмёрзлая гразь. Храпа на дворэ зробіласа, да важко іці. ХРАПАТЫ, м., экспр. Шыраканосы. А ты, храпаты, моўчы, вэздзе свого шырокого носа сунеш. ХРОМАКІ, мн. Хромавыя боты. На дворэ нема вэльмі грозе – обую хромакі. Ц ЦЕЛЬПУК, м., перан. Поўнае дзіця. Гэтого цельпука на рукі неможна пыдняць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 68 ▶