Старонка 48
◀ / 68 ▶
УЕСЦІСА, зак. Надакучыць. Уелосо мне кажды дзень ходзіць на такую роботу. УКАЛІЦЦА, зак. Забрудзіцца, запэцкацца. Погледзі, як ты ўкаліўса, усе паліто нечым збоку заляпаў. УКІНУЦЬ, зак. Пасадзіць (звычайна пра бульбу). Мы шчэ пэрэд вэліконнем укінулі бульбу. УКРАДЗЬКІ, прысл. Крадком, незаўважна. Украдзькі, коб крыбо на не немцоў не нарвацца, людзі прыходзілі ўночэ з лесу ў село і бралі прыхаваные вэшчы. УЛАДЗІЦЬ, зак. Згубіць, паламаць. Зноў уладзіў ручку - будзеш пальцэм пісаць. УЛЕЗЦІ, зак. Перасяліцца (у новую хату). Толькі ў новую хату ўлезлі, а тут на тобе - война. 2. Зайсці (у хату). Не ўспела ўлезці ў хату до суседкі, ажно бэжыць моя дочка по мэне. УМАТЛОШЫЦЬ, зак., экспр. З'есці. Уматлошылі ўсе, шчо было на столе. УПЭКЦІСА, зак. Тое, што і ўесціся. УПЭРЭД, прысл. Раней. То неяк упэрэд прыезджаў сын. УРВАЦЬ, зак. Крыху нарваць чаго-небудзь. Ідзіно ўрві вішэнь, да компоту зварым. УРЭЙДАЦЦА, зак. Запэцкацца. Дзе гэто ты ўрэйдаўса, бы свіння? УСЕРЭЎНО, прысл. Усё роўна. Коб усерэўно, то лезлі б у окно, а так ідуць у дзвэры. УСПЛЕННЕ, н. Успенне. Успленне - цягні бульбу за корэнне. УХАЙДОХАЦЬ, зак., экспр. 1. Моцна патраціцца. Немало ўхайдохалі грошэй на гэту покупку. 2. Многа з'есці. Зараз ухайдохалі сталку коўбасы. УЧЭПУШЫЦЬ, зак., экспр. Натварыць. Шчо вон там ужэ ўчэпушыў? Х ХАТА, ж. 1. Пакой. У пэрэднёй хаці стола круглого поставілі. 2. Гарышча. Позаносіла старую одзежу на хату. ХВАТАЦЬ, незак. Хапаць; быць дастатковым. Мне здаецца, шчо хватае тут землі под буракі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 68 ▶