ТРЫНЬДЗЯЎКА, аг., экспр. Слабавольны, легкадумны чалавек. У гэтой трыньдзяўкі грошы не полежаць: вона іх раз-два роспусціць.
ТРЫЧКА, ж., экспр. Выкарыстоўваецца для выяўлення негатыўных эмоцый пры характарыстыцы жанчыны. Куды гэто годзіцца? Нацягнула короткую споніцу і пошла, бы трычка.
ТРЭПАЧКА, ж. Прылада для трапання льну. Трэпачкой кострыцу выбіваюць з ільну.
ТРЭПНУЦЬ, зак., экспр. Ударыць каго-небудзь. Будзеш абылешчо робіць, то трэпну зарэ по руках.
ТРЭПУЦЕНЬ, м., неадабр. Несур'ёзны, непаслухмяны чалавек. А хто за гэтого трэпутня пойдзе замуж?
ТРЭПЭСТАЦЬ, незак., экспр. Многа гаварыць; пляткарыць Гэто ж нема шчо ёй робіць, ходзіць по селу і трэпэшчэ своім дурным языком.
ТУГОЦЕЦЬ, незак. Ідучы, грукаць абцасамі, падэшвамі абутку. Чую, нехто позно вэчэром тугоціць кэле моей хаты.
ТУМАК, м., незадав. Недарэка. Тумак ты, чому цебэ толькі ў школі вучаць.
ТУПІЦА, ж. Тупая шчарбатая сякера. Не бэры добру сокеру, возьмі тупіцой позабівай колкі.
ТЫЖДЖЭНЬ, м. Тыдзень. І шчо гэто зробілосо з погодой, цэлы тыжджэнь ідзе дошч.
ТЭБЭЛ, м. Драўляны гвозд для замацавання бярвёнаў у зрубе. Коб хоць коротковаты тэбэл не быў.
ТЭ, займ. Тое. Возьмі тэ корыто да пэрэстаў бліжэй до колодзезя.
У
УВЕРЫЦЦА, зак. Надакучыць. Уверылос полоць гэтэ зелле ў огородзі, бэспэрэстанку вонэ росце.
УВОБРАЦЦА, зак. Забрацца. Нехто ўночэ ўвобраўса ў город да ўсе раннiе яблыка позрываў.
УВОБРАЦЦА, зак. Апрануцца па-святочнаму. Ліда ўвобраласа во все новэ, мабыць, пошла стрэчаць дочку з зяцем.
УВЭРАЦЦА, незак. Абурацца. Увэраласа Зоня, шчо ніколі брат ее не одведвае.
УДАЧА, ж. Фізічная форма. Гэто его такая ўдача: кормі ці не кормі, а седно худы.
УДОСВЯТКУ, прысл. На досвітку. Удосвятку ўсталі і поехалі по чэрніцы ў лес.
79 👁