СЫРОЎКА, ж Неабпаленая цэгла. Сыроўку людзі самые з гліны і пэску робілі, коб было з чого печ ці грубу скласці.
Т
ТА, звар. Форма звароту да бацькі. Та, ты будзеш сейчас есці?
ТА, займ. Тая. Та вороўка порваласа.
ТАКЭ, займ. Такое. У нас тожэ такэ поле зарослэ, неможна ему рады даць.
ТАМЭКА, прысл. Там. Тамэка цепэр пшэніца росце.
ТАРАГОНЕЦЬ, незак. Грукатаць. Камбайны кэле села тарагоняць, мабыць, пэрэезджаюць на другэ поле жыто жаць.
ТАРАМАЧ, м., экспр. Поўны маленькі хлопчык. Такі тарамач, шчо нельга на рукі пыдняць.
ТАТАРНІК, м. Аер. Татарнік на тройцу россцілаем у хаці.
ТАТУСЬ, м. Хросны бацька. Татусь кажды раз прыходзіць до нас на вэліконне, госцінцы прыносіць.
ТВОГО, займ. Твайго. Я возьму твого ровэра.
ТОПІЦЬ, незак. Паліць у печы. Цепэр буду топіць у пэчэ, бо трэба свінням бульбы зварыць.
ТОРКАЦЬ, незак. Чапаць. Не торкай яблоньку, бо засохне.
ТОРОЧЫЦЬ, незак., экспр. Даказваць. Шчо вона там усе тобе торочыла?
ТОЎДЫ, прысл. Тады. Тоўды мы не ходзілі ў кіно.
ТОЎПЭНЯ, ж. Каша з тоўчанай варанай бульбы. Емо тоўпэню з молоком.
ТОЎШЧ, прым., экспр. Тоўсты. А дзерэво тэ тоўшч, не обхопіць рукамі.
ТОЧКА, ж. Мядзведка. Точка ўсю бульбу попорціла на сотках.
ТРАХОМУЦЦЕ, н. Транты. Нашчо ты збіраеш гэтэ трахомуцце? Выкінь, шчоб его ў хаце і следу не было.
ТРОНОК, м. Тронкі; ручка ў вілах. Возьміно вілкі з доўгім тронком, коб можно было подаваць сено на стожок
ТРУМКАЛО, н., экспр. Балбатлівы чалавек. Годзі, трумкало, говорыў абышчо.
ТРУМКАЧ, м., экспр. Плаксівае дзіця. Сціхні, трумкач, надоеў з своімі слёзамі.
ТРЫВУШЧЫ, прым. Цярплівы. Семэн трывушчы чоловек: такую опэрацыю не кажды выдзержыць.
80 👁