СТАЛКА, ж. 1. Батон (каўбасы). Купіў дзве сталкі коўбасы. 2. Кавалак вяроўкі, якою прыціскаюць сена на возе. Пэрэкідай сталку чэрэз рубэль да цягні ее ўніз.
СТАНОК, м., уст. Будан. Немцы спалілі село, то людзі мусілі жыць у станках.
СТАРЧАНКА, ж. Жабрачка. Чого гэто ты опрануласа, бы старчанка, шчоб людзі обговорвалі.
СТАЎ, м. Станіна ў кроснах, на якую замацоўваюцца навой і валік з вытканым матэрыялам. Давай покладом вороціла на ставы.
СТОГНЯК, м., лаянк. Назоўнік ад слова стогн. Стогняка я тобе дам, а не гарэлкі: ты шчэ і од учэрашней не одышоў.
СТОЙЛОВАЦЬ, незак. Адпачываць пасля ежы на папасе (пра кароў). Коровы зарэ стойлуюць, то пастуха не бачыно, мо тожэ недзі спіць.
СТОНДЖКА, ж. Завязка. Возьміно стонджку, да завяжом мэшка.
СТРАПКАЧ, м. Саматканы стары ручнік. Выцеры лаву страпкачом.
СТРОЙНЫ, прым. Падрыхтаваны. Я не буду вас ждаць, коб вы былі стройнымі, ек прыду.
СТРУБ, м. Зруб. Мы за два тыжні построілі струба хаты.
СТЫРЧАН, м. Старчак. Осцерожно ідзі, бо стырчан торчыць.
СТЫРЧМА, прысл. Уніз галавой. Покоўзнуўса да стырчма полецеў з высокого ганка.
СУВЭРЧ, м. Жгут. Зробіно якого сувэрча з соломы, мо неяк звяжом гэтые палкі.
СУДАМІН, прысл. Бясследна. Судамін пропала грошова голка, нідзе не могу знайці ее.
СУХМЕЛЬ, м. Узвышанае месца на лузе ці ў лесе, якое не затапляе вада. Сухмэля з бацьком кажды год косілі.
СХАРАБУСЦІЦЦА, зак. Памяцца. У цебэ ўся куртка схарабусціласа ззаду.
СХОПІЦЦА, зак. Рана ўстаць. Чого ты ўжэ схопіўса? Шчэ рано, поспаў бы.
СЦЕЖАРОК, м. Адонак. Будом робіць высокі сцежарок, шчоб вода не пыдмочыла стожка.
СЦЁПКА, ж. Кладоўка. Бочка з мукою для свінней у сцёпцы стоіць.
СЦІБРЫЦЬ, зак., экспр. Скрасці. Быў у мэне такі хвайны ножык складаны, але нехто сцібрыў.
СЦЯКНУЦЬ, зак. Сцячы. Нехай одзежа трохі сцякне, да трэба будзе розвесіць.
83 👁