Старонка 43
◀ / 68 ▶
СІКОСЬ-НАКОСЬ, прысл., экспр. Абы-як, крыва. Дзвэры ўставілі сікось-накось – ні одчыніць, ні зачыніць. СІЛОС, м. Вінегрэт. Раней робілі сілос на вэселле, а цепэр так ніхто і не называе гэты салат. СКАДАВЭЦ, м. Клінападобны мяшочак для адціскання сыру, тварагу. Подзержыно скадавэц, я выллю оттопленэ молоко. СКАЧКІ, мн. Дзіцячая гульня: канец палачкі, якая пад нахілам вытыркаецца з ямачкі, удараюць большай палкай, імкнучыся хуткім ударам адбіць у паветры палачку як мага далей ад сябе. Зарэ пабачым, хто ў кого выграе ў скачкі. СКІНУЦЬ, зак. Зрабіць аборт. Молодая была да скінула дзіця, і осталаса одна: ніхто ее замуж не ўзяў. СКІНУЦЬ, зак. Скласці. Скінулі сено ў стожок. СКІРГІТАЦЬ, незак. Скрыгатаць. Не скіргічы зубамі, бо нехорошымі стануць. СКІРДА, ж. Сціртa. На колхозном полі кругом стояць скірды. СКЛЕПОВАННЕ, н. Скляпенне. Склепованне ў лёху трэснуло, коб хоць не обвалілос. СКЛЕПОК, м. Зломак. Знайшоў, чым хваліцца: не мотоцыкл, а так некі склепок. СКЛЕЦЬ, незак., экспр. Мёрзнуць. Надоела такая робота: склей кажды дзень на холодзі. СКЛЕЦЬ, незак., экспр. Жыць адзінока ў хаце. Роз'ехаліса дзеці хто куды, а мне трэба склець одному ў хаці. СКЛОБІЦЬ, незак. Зачышчаць. Трохі посклобіў шклом ручку ў сокеры. СКЛОБКА, ж. Скобля. Хочу трохі очысціць склобкой кору з дзерэва. СКОПЭЦ, м. Капец. Бульбу на насенне засыпалі ў скопэц. СКОРКА, ж. Скарынка. Смачна скорка з белого хлеба. СКУБЛІЦЦА, зак. Скудлаціцца. Скубліліса косы пыд хусткой. СКУНДЗЯБЛЕНЫ, прым. Згорблены, сагнуты. Седзіць старая Тэкля кэле хаты на табурэццы, такая зморшчаная, скундзябленая ўся. СКУПЭРДЗЯЙ, м., неадабр. Скупы чалавек. У гэтого скупэрдзяя зімой лёду не допросішса. СЛЕПАК, м. Сляпень. Слепакі заедаюць коня. СЛЕПЦЭ, мн. Жмуркі. Хто будзе грацьу слепцэ?
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 68 ▶