Старонка 42
◀ / 68 ▶
РУМЫНОК, м., уст. Жаночы чаравік з невысокай халяўкай. Я помню, як моя маці ў румынках фарсела. РЫШТУНКІ, мн. Рыштаванне. Трэба рыштункі робіць, бо ўжэ сцены высокіе і не можна цэглу класці. РЭЎКАЧ, м., экспр. Дзіця, якое плача, або чалавек, які моцна крычыць. І чого ты, рэўкач, усе плачэш? РЭЗАНКА, ж. Кавалак. Рэзанку сала з'еў, цепэр можна косіць. РЭЗКА, ж. Загон. Даў мне цесць невэліку рэзку землі. РЭШЭТО, н. Прыстасаванне для лоўлі ўюноў. Постаўлю рэшота на озерцах, мо які в'юн улезе. С САПАЧКА, ж. Матыка. Сцепан зробіў у кузні добрую сапачку. САПОВАЦЬ, незак. Апрацоўваць матыкаю зямлю. Увэсь дзень з дочкою саповалі соткі. СВЕТ. Многа (працы). Роботы свет, не знаю за шчо брацца. СВІНШЛЯ, н. Свіння. Нешчо свіншля стало слабо есці, мо захворэло. СВІСЦЁЛКА, ж., перан. Легкадумная, несур'ёзная жанчына. Гэтой свісцёлцы робота не трэба, вона лепш будзе волочыцца бэз дзела по селу. СВОЕЦ, м. Сувой палатна. Свойцы полотна на дно скрыні складвалі. СВЭДЭР, м. Світэр. У свэдры цепэр жарковато будзе. СВЭРБЯЧКА, ж. Сверб. Свэрбячка на ногу напала – неможна вытрымаць. СВЯТНЫ, прым. Святочны (звычайна пра адзенне). Святную кошулю опранула. СЕДНО, прысл. Усё роўна. А вона седно мэне не послухала. СЕЛЕНЕЦ, м. Селядзец. З'еў селенца, да вэльмі воды піць хочэцца. СЕНЯК, м. Сяннік. Моя маці доўго не хоцела мэняць сеняка на матрас. СЕРДАЛО, н., экспр. Беспарадак. Зноў розвёў сердало! Бэры веніка і сейчас жэ пыдмэтай! СЕРКА, ж. Малодзіва. Попрэбуй млінцэ, з серкой цепэр іх пэкла. СЕРЭД, прыназ. Сярод. Серэд дорогі машына зламаласа. СЕРЭЎНО, прысл. Тое, што і седно. СЕЧКА, ж., перан., экспр. Пра таго, хто хутка гаворыць або агрызаецца. Але ж такая сечка, шчо не дасць слова сказаць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 68 ▶