РОЗ'ЕХАЦЦА
РОЗ'ЕХАЦЦА, зак., экспр. Распаўнець. Роз'ехаласа Лідзіна дочка – ледзь у дзвэры ўлазіць.
РОЗЗЕВА, аг., груб. Разява. Ці ты не бачыш, роззева, шчо тут вода стоіць?
РОЗМАТЛОШЫЦЬ, зак. Разбіць. Як гэто ты розматлошыла вазу?
РОЗОГНАЦЬ, зак. Акучыць бульбу. Трэба розогнаць бульбу, покуль конь на руках.
РОЗУМЭЦ, м., экспр. Разумнік. Віктор – розумэц, толькі ўсе пыдсмейваецца над другімі.
РОПА, ж. Перасоленая страва. Квасок, бы ропа, неможна ў рот узяць.
РОСКАРДАШ, м., незадав. Беспарадак. Надоеў ужэ гэты роскардаш у хаці, а рэмонту нема конца.
РОСКУРОЖЫЦЬ, зак. Паламаць. Купілі малому машынку, то ў той жэ дзень роскурожыў.
РОСОХА, ж. Палка з раздвоеным канцом. Пыдпэры копіцу росохой, бо можэ пэрэвэрнуцца.
РОСПАСТРЫЦЦА, зак., экспр. Мець намер ісці куды-небудзь. Нема ў цебэ церпення пороботаць, ужэ роспастрыўса, бежыш некуды.
РОСПАСЦІСА, зак., экспр. Тое, што і роз'ехацца.
РОСПОРЭХ, м. Разрэз на спадніцы. Старая жоночына, а вона нацягнула споніцу на себэ з роспорэхамі.
РОСПУСЦІЦЬ, зак. Распілаваць. Роспусціў колоду на дошкі.
РОСТРОШЧЫЦЬ, зак. Тое, што і роскурожыць.
РОСТРЫБУШЫЦЬ, зак. Расцерушыць. Як гэто сонцэ прыпэкае, то трэба трохі рострыбушыць сено.
РОСТРЫНЬКАЦЬ, зак., экспр. Неабдумана растраціць штонебудзь. Рострынькала бэз толку грошы, а цепэр плачэ, шчо ёй нема за шчо жыць.
РОХЛЯ, аг., пагардл. Неахайны чалавек. Як тобе не стыдно рохлей ходзіць? Посоромяўса б людзей.
РОСЦЯЖКА, ж. Расцягнуты шарсцяны світэр. Не буду я больш гэту росцяжку носіць.
РОШЧАХНУЦЬ, зак., экспр. Пакараць, пабіць каго-небудзь; знішчыць. Я цебэ зарэ, хлопчэ, рошчахну на месці. Ці ты не бачыш, шчо робіш?
РОШЭЎКА, ж. Вязаная карункавая стужка, якой злучаюць дзве полкі саматканага абруса. Поба, якую шыдзельцэм звязала рошэўку.
86 👁