ПРОЛЫСІЦЬ, зак. Неакуратна памыць падлогу. Толькі пролысіла пыдлогу: ні пыд ложком, ні пыд дзіваном не помыла.
ПРОПАЛАЦЬ, зак. Правеяць. Дзе нашэ корыто дзерэвянэ? Пропалаю ў ём зернята.
ПРОТЭ, злучн. Але. Протэ ж вона не захоцела выходзіць замуж у чужэ село.
ПРОСЦІЛКА, ж. Посцілка. Новой просцілкой засланы ложок.
ПРОЦЕРЭБА, ж. Ляда. Коб як нам на процерэбу повыцягваць дзерэво, то можна будзе і на машыну погрузіць.
ПРОШПЭЦІЦЦА, зак. Правініцца. Не так жэ знялі его з роботы, нешчо ж прошпэціўса.
ПРОШТОЛЫГА, м., неадабр. Прайдоха. З гэтым проштолыгой звязвацца не хочэцца, бо толькі клопот будзеш мець.
ПРЫГАТКА, ж. Паромная прыстань. Вода ў рэццэ высохла, шчо пором ледзь до прыгаткі пыд'езджае.
ПРЫДЗІВІЦЦА, зак. Прыгледзецца. Прыдзівіласа добрэ, аж бачу Антось ідзе.
ПРЫЗЕМІСТЫ, прым. Прысадзісты. Хлопэц прыземісты, здоровяк.
ПРЫКІНУЦЦА, зак. Запаліцца. Не чэшы ранку, бо прыкінецца, да будзе нарыў.
ПРЫКОРХНУЦЬ, зак. Задрамаць. Сон зморыў, да прыкорхнуў трохі на ложку.
ПРЫМОЛ, м. Абрывісты глыбокі бераг ракі. Осцерожно, не зваліса ў прымол.
ПРЫМЭРГОВАЦЬ, зак. 1. Памераць. Прымэргуй добрэ, а то будзе короткая дошка. 2. Прыцэліцца. Сейчас прымэргуюс, коб палка мімо не полецела.
ПРЫНІЦА, ж. 1. Гібкі прут, якім замацоўвалі салому ці чарот на страсе. Прыніцу прывязвалі до латы. 2. Дугападобны пруток у каркасе кошыка. Навырэзаў прыніц для кошэля.
ПРЫПАДАЦЬ, незак. Накульгваць. Нешчо наша корова прыпадае на одну ногу.
ПРЫПНУЦЬ, зак. Прывязаць. Трэба хоць фартуха прыпнуць, бо ўкаляю споніцу.
ПРЫРОДНЫ, прым. Прыгожы. Прыродная дзеўчына і до роботы спраўная.
ПРЫСТАВІЦЬ, зак. Паставіць што-небудзь варыцца. На снеданне прыставіла бульбу варыцца.
91 👁