ПРЫСТАРАЦЦА, зак. Расстарацца. Трэба будзе прыстарацца шчэ трохі сена корові на зіму.
ПРЫСТРОІЦЦА, зак. Падрыхтавацца. Мы ўжэ прыстроіліса, думалі сваты прыедуць.
ПРЫСЯБРЫЦЦА, зак., іран. Сесці побач з кім-небудзь, каб паддобрыцца. Ба як Пеця прысябрыўса кэле Павы.
ПРЫЦЕЛЕПАЦЦА, зак. Прыйсці, моцна стаміўшыся. Ледзь прыцелепаласа з соток: такая абылеякая дорога после дошчу.
ПРЫЧОЛОК, м., устар. Частка хлява, у якой жылі людзі. Не кажны бало хату меў, доводзілосо і ў прычолках жыць.
ПУПЭЦ, м. Курыны страўнік. Пупца кіну ў крупнік, хай варыцца.
ПУХЛЯ, ж., лаянк. Ад слова пухліна. Шчоб на цебэ пухля напала, ек ты мне ўсёго плота розвэрнуў.
ПУЦНУЦЬ, зак. Сыпануць. Пуцнула наўгад солі ў чыгунец, да крышаны солёноватые получыліса.
ПУШКА, ж. Пуга. Возьмі пушку, бо конь вэльмі зацёнлівы, трэба ўвэсь час пыдганяць.
ПЫДБЕЛ, м. Рамонак пахучы. Пыдбел кэле соток росце.
ПЫДБІЎКА, ж. Дошкі, прыбітыя пад краем даху, што навісае над сцяной. Пыдбіўку зробім, то не будзе вецёр пыддуваць пыд стрэху.
ПЫДБІЦЬ, зак. Узбіць. Пыдбіла цесто на млінцэ.
ПЫДБОЙКА, ж. Падгорнутая ніжняя частка сукенкі ці спадніцы. А я і не бачу, шчо пыдбойка ў споніцы одорваласа, дэй хожу, бы рохля.
ПЫДБОЧНІК, м. Пярына. Мое дочкі ўсе з пыдбочнікамі замуж выходзілі.
ПЫДГУЖОЎВАЦЬ, незак., экспр. Падбухторваць. Васіль жэ розумэц, стоіць і пыдгужоўвае Олеся.
ПЫДДАХОЎКА, ж. Бакавыя дошкі на шчыце двухскатнага даху. Будом прыбіваць закрыліны до пыддахоўкі.
ПЫДЖЫЖАЛЛЕ, н. Сцягно жанчыны. На дворэ такая холодзіна, а ты выставіла пыджыжалле, бы летом.
ПЫДЛЕТОК, м. Птушаня, якое вучыцца лётаць. Пыдлеткі ў буськовым кубле прэбуюць свое крыла.
ПЫДМАЗКА, ж. Тое, што і помазка.
ПЫДНЕБЭННЕ, н. Звод унутры печы. З пыднебэння цэгла ўжэ выкрышваецца.
ПЫДНОСІЦЬ, незак. Падцягваць; далучацца да таго, хто спявае. Ідом бало з вэчорок по селе і споём: хлопцы почынаюць песню, а мы пыдносім
85 👁