ПОСЕЛІШЧЭ, н. Месца, на якім раней была пабудавана хата. Ужэ поселішчэ неможна познаць: зроўнялосо з усей землей.
ПОСЕЛЯ, ж. Сядзіба. У добром месці мойму сыну далі поселю.
ПОСТАЎНЫ, прым. Стройны, ладны. Постаўная дзеўчына, нічого не скажэш.
ПОСТОЛ, м. Лапаць. З постолоў вода лёгко выцекала, ек по мокрому ходзілі.
ПОСТОПОК, м. Стаптаны лапаць. Раздва од постолоў толькі постопкі оставаліса.
ПОСТРОІЦЦА, зак. Выздаравець. Слава Богу, Олена построіласа, то цепэр і дзецям лёгчэй будзе.
ПОТАПЦЫ, мн. Страва з малака і хлеба. У бабы зубоў почці не было, то ела часто потапцы.
ПОЎПЭРЭЧКА, ж. Шырокая палатняная торба. У поўпэрэчку ставілі вэдро з ягодамі і неслі его за плечыма неколькі кіломэтроў.
ПОЎПЭРЭЧКА, ж. Папярочная баразна ў канцы зямельнага ўчастка (звычайна ў агародзе). Плуг не доходзіць до плота, трэба робіць поўпэрэчку.
ПОХІТНУЦЦА, зак. Пахіснуцца. Похітнуўса да чуць у воду не ўпаў з кладкі.
ПОЦЕЗЬ, ж. Прасніца для воўны. Недзі і сейчас поцезь валяецца на хаці.
ПОШКРЭБКА, ж. Апошняе дзіця ў сям'і. Гэто ўжэ моя пошкрэбка, самая маленькая ў сем'е.
ПОШМАГОРЫЦЬ, зак. Пайсці. Не спіцца Язэпу, недзі пошмагорыў з самого ранку.
ПОШТРЫГОВАЦЬ, зак. Прафастрыгаваць. Учора поштрыговала споніцу, мо потом дочка машынкой сшые.
ПРАСЛО, н., устар. Прас. У жэлезнэ прасло жар насыпалі.
ПРАЦЬ, незак. Мыць бялізну. Цепэр буду праць одзежу, бо заўтра ж свято.
ПРОЖАЦЬ, зак. Памыць. Сейчас прожму рубашкі старого.
ПРОКАЗАЦЬ, зак. Сказаць; падказаць. Гэто мне проказала сестра, шчо ў Століні е шыфэр.
ПРОКІДАЦЦА, незак. Сустракацца, быць у наяўнасці. Прокідаюцца сям-там грыбы, але шчэ мало іх сейчас.
ПРОКІНУЦЦА, зак. Прачнуцца. Прокінуласа, бачу на дворэ зусем відно, ну думаю, проспала корову выганяць на пажу.
88 👁