ОДПУСЦІЦЬ, зак. Прадаць. Одпусцілі два мэшкі мукі ў лаўцы.
ОДТАРАСКАЦЦА, зак., экспр. Адчапіцца ад каго-небудзь. Прычэпіўса з своімі байкамі – ледзь одтараскаўса.
ОДТУХНУЦЬ, зак. Спасці, зменшыцца (пра пухліну). К вэчору нога одтухла.
ОДШЧЫКНУЦЬ, зак. Адшчыпнуць. Одшчыкні трохі булку, я попрэбую, ці смачная.
ОЗЕРЦЭ, н. Азярцо. Кэле лесу е невэлікэ озерцэ, і там можна рыбы наловіць.
ОКОЧ, прысл. Даўно. Окоч вон пошоў, мо ўжэ недзі на Борках будзе.
ОНОШЧО, прысл. Толькі. Оношчо сонцэ ўзышло, ек вышлі з хаты.
ОНЬ, часц. Вось. Онь там на ўслончыку лежыць молоток, подай мне его сюды.
ОНЬШЧО, займ. Вось што. Думалі, будзе ек лепш, а оньшчо получылосо.
ОПУДЗВІЛО, н., пераносн. Неахайны чалавек. А чого гэто ты, опудзвіло, людзей смэшыш? Ці ж тобе нельга чысцейшую одзежу опрануць?
ОСЕРЭДОК, м. Частка вуліцы. На нашом осерэдку ў каждой сем'е дзецей багато было.
ОСЫРЫЦЬ, зак. Пакінуць. Осырыў жонку з дзецьмі, а сам недзі волочыцца, бы собака, по свету.
ОТРУЦЯК, м., лаянк. Атрута. Отруцяка я тобе дам, а не гарэлкі.
ОХОТНІК, м. Аматар чаго-небудзь. Андрэй з молодых лет охотнік до рыбалкі.
ОЧАМРЭЦЬ, зак. Учадзець. Дыму нашло столькі з грубы, шчо очамрэць можна ў хаці.
ОЧЭПКА, ж. Почапка. Прывязала очэпку до мэшка і прынесла за плечыма онь колькі зелля свінням.
ОШКУРЫЦЬ, зак. Абкарыць. Роботы хватае: трэба ошкурыць дзерэво на хату.
ОШЛАПІЦЬ, зак. Пакласці бярвёны ў зрубе паверх вокан. После поўдня ошлапілі струба.
ОШОЛОМОНІЦЦА, зак. Закружыцца (пра галаву). Вышла з машыны да так ошоломоніласа, шчо не знала, у які бок іці.
ОШУТРЫЦЬ, зак. Выявіць, убачыць. Тут я ошутрыла – нема грошэй, якіе лежалі ў прыскрынку.
82 👁