П
ПАДОШЫЦЬ, незак., экспр. Шукаць што-небудзь. Толькі вышла з хаты , а вон зноў падошыць по скрыні – нічого неможна схаваць.
ПАЖА, ж. Паша. Трохі поцеплее, то будуць короў на пажу выганяць.
ПАЛЕНІНА, ж. Ранка на губе, якая выяўляецца ў сувязі з прастудным захворваннем; герпес. Простудзіўса, да зноў паленіна выскочыла на губе.
ПАЛУЗІНА, ж., экспр. Кій. Зарэ ек возьму гэту палузіну, то я тобе поподаю.
ПАМОРОКІ, мн. Страта здольнасці цвяроза разважаць, адэкватна ацэньваць сітуацыю. Некіе паморокі на голову напалі, усе бы ў тумані.
ПАНТЫКІ, мн. Стары, стаптаны абутак (звычайна туфлі). Пантыкі кэле ганка стояць.
ПАПА, зб., дзіцяч. Хлеб. Возьмі, сыночок, у ручку папу.
ПАРШЫВЭЦ, м., лаянк. Непаслухмяны, свавольны чалавек (найчасцей пра дзіця). Я ж тобе, паршывэц, сейчас покажу, як мацеру не слухацца.
ПАЎЗІНА, ж. Галіна, якою прыціскаюць верх стажка. Подай мне паўзіны на стожок.
ПАХНЮЧЫ, прым. Пахучы. Ах, якэ пахнючэ мыло!
ПАЧКА, ж. Невялікая група. І мой сын з гэтой пачкой поехаў на зароботкі.
ПАШНЯ, ж. Зерне жыта або пшаніцы. Покуль у мэшках пашня стоіць.
ПЕШНЯ, ж., устар. Дзяўбальны інструмент для апрацоўкі ўнутранай часткі калоды. Пешнёй выдоўбвалі і кадоўбы, і жлукта.
ПІНАЧКА, ж. Вялікая шарсцяная хустка. Слякоць на дворэ, трэба піначку на плечы накінуць.
ПІНДЗІЦЬ, незак., экспр. Плакаць. Чого ты піндзіш, кому твое слёзы трэба, дзеўзно.
ПІПА, ж., дзіцяч. Вада. Бачыш, у вэдрэ піпа.
ПЛАМЭТНЫ, прым., экспр. Непрадказальны. Гэто такі пламэтны чоловек – не знаеш, шчо од его ждаць.
ПЛІСКАЦЬ, незак. Пырскаць. Не пліскай на мэне воду.
ПЛЫГАЦЬ, незак. Скакаць. Зыдзі з дорожкі, зарэ я буду плыгаць.
ПЛЮС (ПЛЮШ), м. Плюшавы сак. Мо коб плюса одзеў, вецер холодноваты дуе.
81 👁