ОБ'ЕДДЗЕ, н. Рэшткі не з'едзенага кароваю сена; аб'едкі. Повыбірай, сынок, об'еддзе з засторонка.
ОБЖАРЫЦЬ, зак. Апячы. Здаецца, аж горыць рука, так обжарыла ее кропівою.
ОБЛЕШЧАВЫ, прым. Няяркага, невыразнага колеру. А чого ты такую куртку облешчаву купіла?
ОБЛУПІЦЦА, зак., лаянк. Пажаданне нядобрага. Свіння, шчоб вона облупіласа, зрыла ўсёго двора.
ОБМЭШКА, ж. Корм для жывёлы: дробна нарэзаная салома ці бульба, перасыпаная мукой. Стары, занесіно корові обмэшку.
ОБОПНЕЦЬ, зак., экспр. Моцна стаміцца, знерухомець. Села да обопнела, нема сіл устаць.
ОБРЭЗАЦЬ, зак., экспр. Падмануць, перахітрыць. Обрэзалі мэне з гэтой машыной, не стопькі езджу, колькі копаюса ў ёй.
ОБСМЫКАЦЬ, зак. Абскубці. Обсмыкаю трохі стожка, шчоб сено не звісало.
ОБЫДВА, лічэбн. Абое. Обыдва браты загінулі на войне.
ОБЭРНУЦЦА, зак. Перакуліцца. Похітнуўса і обэрнуўса на выбоіні воз з соломою.
ОГАДЗЯЦЬ, зак., экспр. Надакучыць. Огадзяла такая робота.
ОГАРШЭНІЦЦА, зак., лаянк. Удавіцца. От шчоб ты огаршэніўса, усю смэтану ў глечыках поз'едаў.
ОГЭТАЧЫ, прысл. У такі самы час. Учора екраз огэтачы вэрнуліса з лесу.
ОДВЕДАЦЬ, зак. Наведаць. Пойду одведаю сестру, погледжу, як вона там пожывае.
ОДДАЦЬ, зак. Суняцца; сцішыцца. Оддала трохі боль, а то неможна вытрымаць, гэ ў грудзях боліць.
ОДДЗЯНІЦЬ, зак. Шырока адчыніць (звычайна дзверы). Нашчо ты оддзяніла дзвэры, ці не бачыш, які холод на дворэ.
ОДЗІНЕЦ, м. Адзіны сын у сям'і. Цепэр Антосеў одзінец ідзе ў армію.
ОДЗІНІЦА, ж. Адзіная дачка ў сям'і. Не знаюць, як ужэ свою одзініцу одзеваць.
ОДЛУПАШЫЦЬ, зак., экспр. Адлупцаваць. Успокойса, бо сейчас жэ одлупашу.
ОДМЭНІЦЬ, зак. Замяніць. Сам пас коровы ўвэсь дзень, бо одмэніць не было кому.
ОДОБРАЦЬ, зак. Паралізаваць. Одобрало зусем руку.
75 👁