НЕЎСПЫНОК, м., экспр. Непаслухмянае, свавольнае дзіця. От жэ неўспынок росце, толькі і дай ему якую-небудзь шкоду зробіць.
НЕХЛЮЯ, аг., незадав. Неахайны чалавек. Гэта нехлюя пороскідала ўсе вэшчы по хаці.
НЕХОРОШЭ, прысл. Няёмка. Нехорошэ бэз цукэркоў іці до сестры: у ее ж дзеці малые.
НЕХОРУЗНЫ, прым., экспр. Непрыгожы. Нехорузная дзеўчына, але бачыш, замуж узялі.
НЕЦЯМА, аг., экспр. Някемлівы, нездагадлівы. От нецяма, не ўмеў роспорадзіцца грошамі.
НІГОННЫ, прым. Ніводны. Нігонны мой сын не выехаў з села.
НІДЗЕЛЯ, ж. 1. Нядзеля. У нідзелю ходзіла на вэчэрню ў цэркоў. 2. Тыдзень. Ужэ на гэтой недзелі будом копаць бульбу.
НІЖЫТОЎКА, ж. Скула. Ніжытоўка села на шыю, аж головой не можна повэрнуць.
НІПОРКА, ж., экспр. Той, хто абавязкова знойдзе нешта схаванае. Гэто ж такая ніпорка, шчо хоць ты ў землю закопай, то седно знайдзе.
НІЦ, прысл. Нічога. Але ніц, неяк прожывом і бэз коровы.
НІШЧО, прысл. Нічога. У гэтом году нішчо не будом садзіць за хлевом, нехай росце траўка.
НІШЧЭЧКОМ, прысл. Употай. Я нішчэчком, коб ніхто не бачыў, і пэрэдала ёй тэ пісьмо.
НОНДЗЕ, прысл. Тут. Нондзе лежаць твое очкі.
НОСЕЛІЦА, ж. Шост, з дапамогай якога пераносяць невялікую капу сена. Бэры носеліцы, да понесом копічку до сцежарка.
НОСОК, м., перан. Пярэдняя частка лодкі. Сумка з вэшчамі ў носку лежыць.
НУДЗЬГА, ж. Нудота. А як жэ, человека ўжэ нудзьга ўзяла.
НЮНЯ, ж., экспр. Плаксівае дзіця. Вытры, нюня, слёзы, бо не пойдзеш зо мной у лаўку.
О
ОББЕГЦІ, зак. Абабегчы. Не-е, у его роботы своей нема; ему ж трэба суседзей оббегці: мо недзі сто грам дадуць.
ОБГЛЯДЧЫНА, ж. Агледзіны. Поехалі сваты на обглядчыну до молодой.
ОБГРЭБЦІ, зак. Акучыць. Ходзіла на соткі, трохі обгрэбла капусту.
79 👁