НАШЫХОВАЦЬ, зак. Назапасіць. Нашыховала дочцэ ўсёго, хай толькі замуж ідзе.
НАШЧО, прысл. Навошта. Нашчо ты так дрова шчыльно до плота склаў, шчэ возьмэ обэрнецца.
НЕБОЖ, звар. Форма звароту да каго-небудзь. Кажу, небож, не чэпай ты чужого, то будзеш спаць спокойно.
НЕБОЛІЦЬ, незак. Зайздросціць. Прошоў мімо сусед і не поздороўкаўса: неболіць, шчо мы столькі сена багато прывэзлі.
НЕВАЖНЕЦКІ, прым. Не вельмі добры. Неважнецкэ гэто дзело, трэба іці до дохтора, послухаць, шчо вон скажэ.
НЕВАРТЫ, прым. Слабы, хворы. Маці невартая ўжэ і на двор сама выці.
НЕГОДЗЯШЧЫ, прым. Слабы, хворы. Вера ўжэ зусем негодзяшчая, ледзь з ложка ўстае. 2. м., пагард. Нягоднік. Выбэрса, негодзяшчы, з моей хаты, коб твоей ногі тут больш не было.
НЕДОКУРОК, м. Недакурак. Не кладзі недокурка на стол, выкінь у сметнік.
НЕДОЛЭГА, м., неадабр. Недарэка. Гэты недолэга нічого ніколі доброго не зробіць.
НЕДОНОСКІ, мн. Паношанае адзенне. Вечно мне за старшой сестрой трэба было недоноскі носіць.
НЕДОШЛЫ, прым. Хваравіты, слабы. Попаўса некі недошлы конь – ледзь плуга цягае.
НЕДЗІ, прысл. Недзе. Недзі, мабыць, граблі на огородзі лежаць, бо нема іх у хлеве.
НЕКА, займ. Нейкая. Нека кошка прыбіласа до нас, коб хоць курчэнята не похапала.
НЕКОТРЫ, займ. Некаторы. То мо ўжэ ў цебэ некотры хлопэц у школу ходзіць?
НЕНАЕДНЫ, прым. Сквапны. Але такі ненаедны чоловек, шчо, здаецца, усе ў свой двор пэрэцягаў бы.
НЕНАЎМЕХ, прысл. Быць абыякавым да чаго-небудзь. Ненаўмех мне нічого цепэр, глаўнэ, коб як дочка выздоровэла.
НЕОХВОТНО, прысл. Сумна; самотна. Неохвотно самому ў хаці жыць.
НЕТРОНЧАЦЦА, незак. Не мець дачынення да чаго ці каго-небудзь. До роботы ў хаці я ўжэ і нетрончаюс, усе дзёўкі самые поробяць.
НЕЎМЕЛУХА, ж. Няўмека. Як ты кладзеш копіцу, неўмелуха.
81 👁