НАКРОІЦЦА, зак., экспр. Наесціся. Добрэ дзіця, харчамі не пэрэбірае: накроіцца, шчо е ў хаці, і грае далей.
НАКРЫВАЧКА, ж. Накрыўка. Возьміно ў шкафчыку капроновую накрывачку од банкі.
НАЛЁДНІК, м. Самаробны канёк. У дзецтве налёднікі робілі і каталіса по замэрзлой рэццэ.
НАМІРЫЦЦА, зак. Намерыцца; наважыцца. Намірыласа дочка ехаць у город і ніякіе ўговоры не помагаюць.
НАМІРЭННЕ, н. Намер. У его ўжэ, мабыць, даўно было намірэнне выехаць одсюль.
НАМУГАНЫ, прым., экспр. Надзьмуты. Бачу, Андрэй намуганы седзіць, здороўкацца не хочэ.
НАПАХНІЦЦА, зак. Наадэкалоніцца, надушыцца. Чым гэто ты так напахніўса?
НАПАРАЧЫЦЦА, зак., экспр. Заўпарціцца. Напарачыласа, толькі гэтэ ёй паліто купі, а вонэ ж ёй ніяк не пасуе.
НАПРОВАДЗІЦЬ, зак. Накіраваць. Нехто знарок напровадзіў гэту цыганку до мэне.
НАПРЫШЧЫЦЦА, зак. Насупіцца. Не понаравілос, шчо сказаў, то напрышчыласа і пошла, надутая.
НАПЭРСТОК, м. Напарстак. Тоўсты мацер'ял – бэз напэрстка важко шыць. 2. Кольца, з дапамогай якога прымацоўваюць касу да касся. Сейчас добрэ заб'ю клінка ў напэрсток, шчоб коса не шаталаса.
НАРОБІЦЦА, зак. Напрацавацца. Наробіўса за дзень – рук не могу пыдняць.
НАРОБІЦЬ, зак. Закансерваваць. Погледзі, колькі банок наробілі: на ўсю зіму хваціць.
НАСКОВАЦЬ, зак. Нацкаваць. Я цебэ по-доброму прошу: оджэні свою корову од моіх соток, бо наскую собаку.
НАСТРЭНЧЫЦЬ, зак., экспр. Паабяцаць. Настрэнчыў дзіця, шчо поедом у недзелю ў Столін, а цепэр ему, бач, нема колі. 2. Падгаварыць, падбухторыць. Настрэнчыла проціў мэне невестку, і нема спокою ў хаці.
НАТЫКНУЦЬ, зак. Абуць. Шкода новых чобот, наткну якіе-небудзь старые.
НАХАБІЧНЫ, прым. Капрызны, крыўдлівы. Вон так з віду нішчо хлопэц, але вельмі нахабічны.
НАЦЯКНУЦЬ, зак. Намякнуць. Я ему нацякнуў, коб помог мне достаць лесу на хату.
83 👁