Рубельскі лексіка-фразеалагічны слоўнік (2008). М. І. Пашкевіч

 ◀  / 68  ▶ 
ОБГРЭБЩ НЕЎСПЬШОК, м., экспр. Непаслухмянае, свавольнае дзіця. От жэ неўспынок росце, толькі i дай ему якую-небудзъ шкоду зробіць. НЕХЛЮЯ, аг., незадав. Неахайны чалавек. Гэта нехлюя пороскідала усе вэшчы по хаці. НЕХОРОШЭ, прысл. Няёмка. Нехорошэ бэз цукэркоў іці до сестры: у ее ж дзеці малые. НЕХОРУЗНЫ, прым., экспр. Непрыгожы. Нехорузная дзеўчына, але бачыш, замуж узялі НЕЦЯМА, аг., экспр. Някемлівы, нездагадлівы. От нецяма, не ўмеў роспорадзіцца грошамі. НІГОННЫ, прым. Ніводны. Нігонны мой сын не выехаў з села. НІДЗЁЛЯ, ж. 1. Нядзеля. У нідзелю ходзіла на вэчэрню ў цэркоу. 2. Тыдзень. Ужэ на гэтой недзелі будом копацъ булъбу. НІЖЫТОЎКА, ж. Скула. Ніжытоўка села на шыю, аж головой не можна повэрнуцъ. ШПОРКА, ж., экспр. Той, хто абавязкова знойдзе нешта схаванае. Гэто ж такая ніпорка, шчо хоць ты ў землю закопай, то седно знайдзе. НІЦ, прысл. Нічога. Але ніц, неяк прожывом i бэз коровы. НІШЧО, прысл. Нічога. У гэтом году нішчо не будом садзіць за хлевом, нехай росце траўка. ШШЧЭЧКОМ, прысл. У потай. Я нішчэчком, коб ніхто не бачыў, i пэрэдала ей тэ пісьмо. НОНДЗЕ, прысл. Тут. Нондзе лежацъ твое очкі. НОСЁЛЩА, ж. Шост, з дапамогай якога пераносяць невялікую капу сена. Бэры носеліцы, да понесом копічку до сцежарка. НОСОК, м., перан. Пярэдняя частка лодкі. Сумка з вэшчамг ў носку лежыцъ. НУДЗЬГА, ж. Нудота. А як жэ, человека ўжэ нудзьга ўзяла. НЮНЯ, ж., экспр. Плаксівае дзіця. Вытры, нюня, слёзы, бо не пойдзеш зо мной у лаўку. О ОББЁГЦІ, зак. Абабегчы. Не-е, у его роботы своей нема; ему ж трэба суседзей оббегці: мо недзі сто гром дадуць, ОБГЛЯДЧЫНА, ж. Агледзіны. Поехалі сваты на обглядчыну до молодой. ОБГРЭБЩ, зак. Акучыць. Ходзіла на соткі, трохі обгрэбла капусту
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

нехорўзны
5 👁
 ◀  / 68  ▶