НАШЫХОВАЦЬ НАШЫХОВАЦЬ, зак. Назапасіць. Нашыховала дочцэ ўсёго, хай толькі замуж ідзе. НАШЧО, прысл. Навошта. Нашчо ты так дрова шчыльно до плота склаў, шчэ возьмэ обэрнецца. НЕБОЖ, звар. Форма звароту да каго-небудзь. Кажу, небож, не чэпай ты чужого, то будзеш спаць спокойно. НЕБОЛІЦЬ, незак. Зайздросціць. Прошоў мімо сусед i не поздороўкаўса: неболіць, шчо мы столькі сена багато прывэзлі. НЕВАЖНЕЦКІ, прым. Не вельмі добры. Неважнецкэ гэто дзело, трэба іці до дохтора, послухаць, шчо вон скажэ. НЕВАРТЫ, прым. Слабы, хворы. Маці невартая ўжэ i на двор сама выці. НЕГОДЗЯШЧЬІ, прым. 1. Слабы, хворы. Вера ўжэ зусем негодзяшчая, ледзь з ложка ўстае. 2. м., пагард. Нягоднік. Выбэрса, негодзяшчы, з моей хаты, коб твоей ногі тут болыи не было. НЕ ДОКУ РОК, м. Недакурак. Не кладзі недокурка на стол, выкінь у сметнік. НЕДОЛЭГА, м., неадабр. Недарэка. Гэты недолэга нічого ніколі доброго не зробіць. НЕДОНОСКІ, мн. Паношанае адзенне. Вечно мне за старшой сестрой трэба было недоноскі носіць. НЕДОШЛЫ, прым. Хваравіты, слабы. Попаўса некі недошлы конь ледзь плуга цягае. НЕДЗІ, прысл. Недзе. Недзі, мабыць, граблі на огородзі лежаць, бо нема іх у хлеве. НЕКА, займ. Нейкая. Нека кошка прыбіласа до нас, коб хоць курчэнята не похапала. НЕКОТРЫ, займ. Некаторы. То мо ўжэ ў цебэ некотры хлопэц у школу ходзіць? НЕНАЁДНЫ, прым. Сквапны. Але такі ненаедны чоловек, шчо, здаецца, усе ў свой двор пэрэцягаў бы. НЕНАЎМЁХ, прысл. Быць абыякавым да чаго-небудзь. Ненаўмех мне нічого цепэр, глаўнэ, коб як дочка выздоровэла. НЕОХВОТНО, прысл. Сумна; самотна. Неохвотно самому ў хаці жыцъ. НЕТРОНЧАЦЦА, незак. Не мець дачынення да чаго ці кагонебудзь. До роботы ў хаці я ўжэ i нетрончаюс, усе дзёўкі самые поробяць. НЕЎМЁЛУХА, ж. Няўмека. Як ты кладзеш копіцу, неўмелуха
6 👁