НАЦЯКНУЦЬ НАКРОІЦЦА, зак., экспр. Наесціся. Добрэ дзігрі, харчамі не пэрэбірае: накроіцца, шчо еўхаці, i грае далей. НАКРЫВАЧКА, ж. Накрыўка. Возьміно ў шкафчыку капроновую накрывачку од банкі. НАЛЁДНІК, м. Самаробны канёк. У дзецтве налёднікі робілі i каталіса по замэрзлой рэццэ. НАМІРЫЦЦА, зак. Намерыцца; наважыцца. Намірыласа дочка ехаць у город i ніякіе ўговоры не помагаюць. НАМІРЭННЕ, н. Намер. У его ўжэ, мабыць, даўно было намірэнне выехаць одсюль. НАМУГАНЫ, прым.у экспр. Надзьмуты. Бону, Андрэй намуганы седзіць, здороўкацца не хочэ. НАПАХШЦЦА, зак. Наадэкалоніцца, надушыцца. Чым гэто ты так напахніўса? НАПАРАЧЫЦЦА, зак., экспр. Заўпарціцца. Напарачыласа, толькі гэтэ ёй паліто купі, а вонэ ж ёй ніяк не nacye. НАПРОВАДЗІЦЬ, зак. Накіраваць. Нехто знарок напровадзіў гэту цыганку до мэне. НАПРЫШЧЫЦЦА, зак. Насупіцца. Не понаравілос, шчо сказаў, то напрышчыласа i пошла, надутая. НАПЭРСТОК, м. 1. Напарстак. Тоўсты мацер'ял - бэз напэрстка важко шыць. 2. Кольца, з дапамогай якога прымацоўваюць касу да касся. Сейчас добрэ заб'ю клінка ў напэрсток, шчоб коса не шаталаса. НАРОБІЦЦА, зак. Напрацавацца. Наробіўса за дзенъ - рук не могу пыдняць. НАРОБЩЬ, зак. Закансерваваць. Погледзі, колькі банок наробілі: на ўсюзіму хваціць. НАСКОВАЦЬ, зак. Нацкаваць. Я цебэ по-доброму прошу: оджэні свою корову од моіх соток, бо наскую собаку. НАСТРЭНЧЫЦЬ, зак., экспр. 1. Паабяцаць. Настрэнчыў дзіця, шчо поедом у недзелю ў Столін, а цепэр ему, бач, нема колі. 2. Падгаварыць, падбухторыць. Настрэнчыла проціўмэне невестку, i нема спокоюўхаці. НАТЫКНУЦЬ, зак. Абуць. Шкода новых чобот, наткну якіенебудзь старые. НАХАБІЧНЫ, прым. Капрызны, крыўдлівы. Вон так з віду нішчо хлопэц, але вельмі нахабічны. НАЦЯКНУЦЬ, зак. Намякнуць. Я ему нацякнуў, коб помог мне достацъ лесу на хату
Дадатковыя словы
забю, мацерял, намўганы, нацякнўць
8 👁