ОБЕДДЗЕ ОБ'ЕДДЗЕ, н. Рэшткі не з'едзенага кароваю сена; аб'едкі. Повыбірай, сынок, об'еддзе з засторонка. ОБЖАРЫЦЬ, зак. Апячы. Здаецца, аж горыць рука, так обжарыла ее кропівою. ОБЛЕШЧАВЫ, прым. Няяркага, невыразнага колеру. А чого ты такую куртку облешчаву купіла? ОБЛУШЦЦА, зак., лаянк. Пажаданне нядобрага. Свіння, шчоб вона облупіласа, зрыла ўсёго двора. ОБМЭШКА, ж. Корм для жывёлы: дробна нарэзаная салома ці бульба, перасыпаная мукой. Стары, занесіно корові обмэшку. ОБОПНЁЦЬ, зак., экспр. Модна стаміцца, знерухомець. Села да обопнела, нема сіл устацъ. ОБРЭЗАЦЬ, зак., экспр. Падмануць, перахітрыць. Обрэзалі мэне з гэтой машыной, не стопькі езджу, колькі копаюса ў ёй. ОБСМЫ'КАЦЬ, зак. Абскубці. Обсмыкаю трохі стожка, шчоб сено не звісало. ОБЬЩВА, лічэбн. Абое. Обыдва браты загінулі на войне. ОБЭРНУЦЦА, зак. Перакуліцца. Похітнуўса i обэрнуўса на выбоіні воз з соломою. ОГАДЗЯЦЬ, зак., экспр. Надакучыць. Огадзяла такая робота. ОГАРШЭНЩЦА, зак., лаянк. Удавіцца. От шчоб ты огаршэніўса, усю смэтану ў глечыках поз 'едаў. ОГЭТАЧЫ, прысл. У такі самы час. Учора екраз огэтачы вэрнуліса з лесу. ОДВЁДАЦЬ, зак. Наведаць. Пойду одведаю сестру, погледжу, як вона там пожывае. ОДДАЦЬ, зак. Суняцца; сцішыцца. Оддала трохі боль, а то неможна вытрымацъ, гэ ў грудзях боліць. оддзянщь, зак, Шырока адчыніць (звычайна дзверы). Нашчо ты оддзяніла дзвэры, ці не бачыш, які холод на дворэ. ОДЗІНЁЦ, м. Адзіны сын у сям'і. Цепэр Антосёў одзінец ідзе ў армію. ОДЗІШЦА, ж. Адзіная дачка ў сям'і. Не знаюцъ, як ужэ свою одзініцу одзеваць. ОДЛУПАШЫЦЬ, зак., экспр. Адлупцаваць. Успокойса, бо сейчас жэ одлупашу. ОДМЭШЦЬ, зак. Замяніць. Сам пас коровы ўвэсь дзенъ, бо одмэніць не было кому. ОДОБРАЦЬ, зак. Паралізаваць. Обобрало зусем руку
Дадатковыя словы
абедкі, зедзенага, обсмыкаць, обэрнўцца, сямі
4 👁