ЛОГОЗІНА, ж. 1. Сукаватая доўгая палка. Бачыш гэту логозіну? Сейчас ею получыш, ек не будзеш слухацца. 2. аг., перан., незадав. Высокі падлетак. Выросла логозіна, а вучыцца зусем не хочэ.
ЛОКШЭНІНА, ж. Локшына. Трэба цепэр локшэніну зварыць з молоком.
ЛУПЭНЬ, м., экспр. Лупцоўка. Ніяк тэбе спокойно не седзіцца, мабыць, лупня хочэш.
ЛУШПАЙКА, ж. Лупіна. Наварыла свінням лушпаёк з бульбы велізны чыгун.
ЛЮБОЦЦЕ, прысл. Вельмі добра. Цепэр людзям любоцце роботаць, не то шчо колісь: усе машыны поробяць.
М
МА, звар. Форма звароту да маці. Ма, мы пойдом цепэр у магазін?
МАЗАЦЦА, незак. Пра дзіця, якое лашчыцца, стараючыся выклікаць ласку ў адказ. От мажэцца, гэто хочэ, коб дала цукэркоў.
МАЙНА, ж. Трава, якая расце вясною на вадзе. Збіралі на водзе майну ў кошэль, а потом свінней кормілі.
МАКАЗОБ, м. Падобнае на парашок рэчыва, якое застаецца на ўнутраных сценах драўлянай пабудовы пасля тачэння іх шашалем. Ек колісь дзіця попрэе, то пэрэсыпалі маказобом.
МАКОТРА, ж. 1. Макацёр. Макотра стоіць у сцёпцы на поліцы. 2. перан., экспр. Галава. Дурная твоя макотра, ужэ не можэш і грошы полічыць.
МАЛЁЎШЧЫК, м. Каляровы аловак. Покладзі малёўшчыка ў коробочку.
МАЛЭ, прым. Малое. Малэ целя – продаваць покуль не будом.
МАРА, ж. Надакучлівы чалавек. І чого гэта мара прычэпіласа до мэне?
МАХ, прым. Вялікі. Мах стожка сена наложылі.
МАХІНА, прым. Вельмі вялікі. А дуб махіна, не пыдступіцца до его.
МЕСЯЦ, м. Белы хлеб, спечаны ў форме дугі, якім, жартуючы, пацвельваючыся, абменьваліся сваты на вяселлі. У цебэ, свату, месяц трохі крывоваты, мо некая жонка косоватая пэкла.
МІГЛІЦЬ, незак. Імгліць. Увэсь ранок дошч мігліць.
МІНУЦІНА, ж. Мінутка. Зайдзі на мінуціну до мэне, я тобе нешто роскажу.
90 👁