МЛІН, м. Млын. Кончыласа мука, трэба ехаць у млін да змолоць зерно.
МЛІНЕЦ, м. Блін. Млінцоў цепэр напэкла, хай дзеці едзяць.
МОГЛІЦА, мн. Могілкі. На могліцах капліцу зробілі.
МОГО, займ. Майго. Мого коня хоцелі цыганы купіць.
МОЛОДЗЕЖ, ж., зб. Моладзь. Багато молодзежу повыезджало з села за гэтые годы.
МОЛОЧАРНЯ, ж. Пункт прыёму малака ад насельніцтва. Цепэр не трэба носіць молоко ў молочарню: чоловек пыд'езджае на фурманцы і злівае молоко ў бітоны. Памяшканне, дзе ўстаноўлены сепаратарны апарат. Молоко звозілі ў молочарню і пэрэганялі на сепараторы.
МОНА, прэдык. Можна. Цепэр мона жыць і не тужыць.
МОРДА, ж. Шчака. Зуб боліць, да трохі морда пыдпухла.
МОРДАЧ, м., груб. Мужчына з тоўстым тварам. Бэры сокеру, мордач, да ідзі роботай, нема чого бокі вылежваць
МОРКАЧ, м. Баран. Моркачэ зноў шчэпіліса біцца.
МОРШЧЭНІК, м. Маршчына. Ты зусем молодая, у цебэ нема ні одного моршчэніка на віду.
МОТО, пабочн. Можа, мабыць. Мото, і мэншы твой сын ужэ жэніцца?
МОШНА, ж., іран. Вялікая колькасць грошай. Мабыць, вона добрую мошну грошэй назбірала, бо траціць іх нема ёй куды.
МУЛЕНІК, м. Мазоль. Копаў градкі да онь якого муленіка набіў.
МУРЛАТА, ж. Бервяно, да якога прымацоўваюцца ніжнія канцы кроквы. Цепэр мурлаты покладом і будом ужэ кроквы ставіць.
МУРЛАЧ, м., груб. Чалавек з тоўстым шырокім тварам. Віктор такі мурлач стаў, шчо скоро вочэй не будзе бачыно.
МУСОВО, прысл. Абавязкова. Мусово трэба одведаць цётку ў больніцы.
МЫКАЦЬ, незак. Рабіць, фармаваць мычку. А як жэ, колісь доводзілосо робіць усякую роботу: і мычкі мыкаць да пылом дыхаць.
МЫЛ, м. Пясок, якім занесена дно калодзежа або ракі. Гэтулькі мылу ў колодзезі, шчо неможна вэдром воды зачэрпнуць.
МЫЧКА, ж. Прадзільнае валакно лёну, згорнутае ў скрутак. Пэрэсталі прасці, то мое мычкі зваляліса ў хлеве, нікому непотрэбные.
МЭНТУШКА, ж. Мянташка. Сыночок, мо ты бачыў, дзе наша мэнтушка лежыць?
МЭСТОМ, часц. Быццам. Мэстом дорогу роўнялі пэском, але зноў после дошчу нельга проехаць.
79 👁