Старонка 24
◀ / 68 ▶
КУБЭРШТАЦЦА, незак., экспр. Корпацца. Васіль, шчо ты там кубэрштаесса, пошлі скорэй. КУЛЁВІК, м. Невялікі мех. Пэрэоралі города і назбіралі цэлы кулёвік бульбы. КУЛЬ, м. Тоўсты сноп саломы, якою крылі дахі. У куль звязвалі жытнюю солому. КУМЭЛЬГОМ, прысл. Вельмі хутка. Ек почуў бацькоў голос, то кумэльгом вылецеў з хаты. КУРКА, ж. Курачка. Толькі тры куркі вывэлосо, а остатніе ўсе пэўне. КУРАЧЫ, прым. Курыны. Курачы пух не годзіцца на подушкі. КУРЧЭНЯ, н. Кураня. Нечы кот занадзіўса ходзіць до нас і поўцягваў усе курчэнята. КУТЫРГАЦЬ, незак. Ісці з цяжкасцю, кульгаючы. После хворобы сусед ледзь кутыргае. КЭЛЕ, прыназ. Каля. Цепло цепэр, то молодзёж кэле рэкі позбіраласа. КЭШКАЦЦА, незак. Тое, што і вэшкацца. Л ЛАНТУХ, м. Старая, паношаная вопратка. Чого ты гэтые лантухі нацягнула на себэ? ЛАДЗІЦЦА, незак. Мірыцца, жыць у згодзе. А чого вам сварыцца? Вы ж молодые, трэба неяк ладзіцца. ЛАСІЦА, ж. Наледзь на шыбе. Мороз поробіў на вокнах ласіцы. ЛЕГАР, м. Лага. Положылі легарэ ў новой хаці, а зарэ трэба дошкі прыбіваць. ЛЕКАЛО, н. Пудзіла. Роставілі лекала на огородзі, бо нема спасу, гэтак пташкі на просо лецяць. ЛЕХЧЭННЕ, н. Лячэнне. Прызначыла докторка некэ лехчэнне, але ці поможэ вонэ. ЛЁСТОЧКА, ж. Дошчачка. Сынок, забі лёсточкой дзірку ў плоці, коб куры не вылазілі на дорогу. ЛЁХ, м. Лёха. Сыночок, набэры бульбы ў лёху. ЛІВОРВЭР, м. Рэвальвер. Бачу, ідзе немэц з ліворвэром. ЛІНОК, м. Лінь. Хлопцы поймалі неколькі лінкоў. ЛОБУЗ, м. Бульбоўнік. Пора лобуз зрываць, бо ўжэ зусем посох.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 68 ▶