Старонка 23
◀ / 68 ▶
КОРПАЕЦ, м., экспр. Чалавек, які вельмі павольна ўсё робіць. Чого ты, бы той корпаец, там колупаешса, пора ўжэ дохаты іці. КОРЫТАЖ, м., уст. Бальнічны калідор. Вышла на корытаж, бачу некого на каталцы вэзуць. КОСЦЕРЭВА, ж. Курынае проса; брыца. Ужэ зноў косцерэва росце ў огородзі. КОСЫ, мн. Валасы. Косы на голове за лето аж порыжэлі. КОЎБАК, м. Высокая прычоска. Колісь лямца пыд косы прышпільвалі, шчоб коўбак быў высокі. КОЎЗАЛО, н. Коўзанка. Дзеці з санкамі на коўзало позбіраліса, то такі крык стоіць. КОЦЁЛЦЭ, н. Кольца. Коцёлцэ ў ланцугу пэрэцерлосо. КОЦІЦЬ, незак., экспр. Ісці. Бачу, коціць Фэдор до Параскі. КОШМАЙ, м., неадабр. Мужчына з доўгімі ўскудлачанымі пасмамі валасоў. Пыдстрыжыса, кошмай, а то ходзіш, бы опудзьвіло. КОШУЛЯ, ж. Жаночая кофта. Гэто мне дочка пошыла новую кошулю на свято. КРАЙКА, ж. Саматканы, звычайна ўзорысты пояс. Раней маленькэ дзіця ўкутвалі і крайкой пэрэвязвалі. КРАМІНА, ж. Крамніна. Купіла краміны, нехай невестка мне пошые кошулю на свято. КРОПІЛО, н. Ядахімікат, якім знішчаюць каларадскія жукі на бульбоўніку. Без кропіла не обыдзесса, жукі з'едзяць усю бульбу. КРОПІВІНА, ж. Форма адзіночнага ліку назоўніка крапіва. Кропівіна торчыць кэле ганка, вырві ее. КРУЖОК, м. Дошчачка, на якой рэжуць мяса, гародніну. Рэж на кружку, бо спорціш стола. КРУЖЫНАЦЬ, незак. Абыходзіць, аб'язджаць. Вода розмыла дорогу, да прышлосо кружынаць, шчоб неяк добрацца дохаты. КРУЦЕЛІЦА, ж. Мяцеліца. Звэчора круцеліца ўзяласа. КРУЧАНЫ, прым., экспр. Неспакойны, легкадумны чалавек. Кручаны хлопэц, важко з такім будзе ўжыцца жонцы. КРЫБО, часц. Толькі. Дзеткі, крыбо не розводзьце огонь у хаці, бо ўсе згорыць. КРЫШАНЫ, мн. Суп, звараны з дробна парэзанай бульбы і мяса ці сала. Наварыла крышаноў зранку, дэй поснедалі. КРЭСЛО, н. Шырынка. Зашпілі крэсло, роззева. КУБЛО, н. Гняздо. Ластоўка зробіла кубло на шчыце хаты.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 68 ▶