КОЕШЧО, займ. Нешта. Коешчо хочу попросіць у брата.
КОЖУШОК, м. Шчупак. Учора на вудку поймалі неколькі кожушкоў.
КОЗЛЯК, м. Шампіньён. Назбіраў раненько поўны кошэль козлякоў.
КОЛЕНШЧЫНА, ж. Белая баваўняная тканіна; бязь. Купіла коленшчыны, мо неяк дзеругі пошыю на подушкі.
КОЛЁСНІК, м. Воз сена або саломы. Вэлізны колёснік сена прывэзлі.
КОЛІСЬ, прысл. Некалі; раней. Колісь молодые так часто не розводзіліса, ек цепэр.
КОЛОВЭР, м. Журавель (у калодзежы). Цепэр у селе почці нема колодзезёў з коловэром.
КОЛОДАН, м. Вялікі палец. Колодана прыціснула дзвэрамі, да пыдпух.
КОЛОДАЧ, м. Нож з драўлянай ручкай. Колодачом зручней гарбузы розрэзаць.
КОЛОДЗЕЗЬ, м. Калодзеж. Трэба ўжэ чысціць колодзезя, бо вода абылеякая стала.
КОЛОШКАЦЬ, незак. Размешваць. Шчо ты там колошкаеш у вэдрэ?
КОЛЬБЕЛЬ, ж. Калыска. Не дай Бог, як жылі раней: трэба было з кольбеллю на ўчасткі ходзіць.
КОЛЮК, м. Алоэ. Нешчо стаў засыхаць наш колюк.
КОМЭХА, ж., пагард. Непаваротлівая, неахайная жанчына. Гэто ж такая комэха, лішні раз повэрнуцца боіцца: непрычэсаная, непэрэпранутая ўвэсь дзень ходзіць.
КОНШЛЯ, н. Конь. Зажэні коншля ў хлеў, хай не мэрзне на дворэ.
КОПАНІЦА, ж. Іструмент для выдзёўбвання драўлянага карыта. А йдзе ты цепэр ту копаніцу знайдзеш?
КОПЕЙЧЫНА, ж. Грошы. Поедзе мой чоловек на зароботкі, мо неку копейчыну прывэзе.
КОПКА, ж. 1. Выемка на сцяне печы. Становіса ногой на копку і злазь з пэчы. 2. Падобнае на паліцу паглыбленне ў печы, у якое кладуць дробныя прадметы. Спічкі ў копцы лежаць.
КОРМІК, м. Кабан, якога кормяць на забой. К вэліконню будом корміка біць.
КОРОБКА, ж. Ежа, якую свяцяць на вялікдзень у царкве. На вэліконне ідом на ўсюночную, а ўжэ пэрэд ранком бацюшко коробкі свяціць.
85 👁