К
КАБАЙ, м. Ухаба. Машыны повыбівалі такіе кабае на дорозі, шчо неможна возом проехаць.
КАЖОН, займ. Кожны. Кажон свою роботу знае.
КАЛАМУЦІЦЬ, незак. Нудзіць. Трэба іці до доктора: увэсь дзень голова боліць і каламуціць.
КАМЕНЬЧЫК, м. Костачка. Очышчу вішне од каменьчыкоў да буду варэнне варыць.
КАНАПА, ж. Шырокая лава, звычайна з высокімі падлакотнікамі. Канапу вынеслі з хаты, ужэ ў хлеве вона стоіць.
КАЦА, ж. 1. Тупы канец яйка. Давай кацою біць яйца. 2. Хваставая частка лодкі. Прыкручвай матора до кацы.
КВАСОК, м. 1. Шчаўе. Квасок на огородзі вырос хорошы. 2. Страва, звараная са шчаўя. Попрэбуй, які смачны квасок зварыла.
КВЕТКА, ж. Кветка, якую прышпільваюць маладым і іх сябрам. Молодая прышпіліла кветку жэніху.
КЕТЫ, мн. Кеды. Кеты на фізкультуру хай бы былі цэлые, а ты по двору галяеш кажды дзень у іх.
КІДАЛЬНІК, м. Мужчына, які ўмее класці стагі. Трэба будзе шукаць кідальніка на сено.
КІРЗАЧ, м. Кірзавы бот. Натоміла ногі ў кірзачах, ледзь прышла.
КІЧУК, м. Свіны страўнік, начынены мясам з прыправамі. Кічука шчэ не почыналі есці, недзі на хаці весіць.
КІЯХ, м. Кукуруза. Насадзіла кіяхоў по краях соток.
КЛАДКІ, мн. Нешырокі доўгі мост з поручнямі, зроблены з жэрдак і дошак. Вода спала ў рэццэ, то зноў зробілі кладкі.
КЛЕЕ, ужыв. толькі ў ф. ц.ч., адзін. л. Кіпіць (пра вязкую вадкасць). Ужэ варэнне клее ў місцы, можна выключаць газ.
КЛЕНДАТЫ, прым., пагард. Клышаногі. І дзе вона гэтого клендатого знайшла? Гэто ж нема на кого дзівіцца.
КЛІШУН, м. Чалавек, у якога крывіцца пры хадзе абутак. Зноў, клішун, скрывіў чэрэвікі, нічого тобе не можна набрацца.
КЛЮБА, ж. Дугападобнае папярочнае мацаванне ў сярэдзіне лодкі. Воды нацекло ў дубок вышэй клюб.
КЛЯК, м. Драўляная загатоўка для полаза. З гэтого кляка добры полоз на сані получыцца.
КОВЭЗА, аг., неадабр. Румза. Сціхні, ковэза, бо не пойдзеш зо мною, будзеш седзець у хаці.
84 👁