Старонка 18
◀ / 68 ▶
ЗАКАЛЗАЦЬ, зак. Зацугляць. Конь молоды, трэба его закалзаць. ЗАКАРВАШЫ, мн. Складкі на целе чалавека. Усе плачэ, шчо вон худы, а сам онь якіе закарвашы наеў. ЗАКАЧАЦЦА, зак., лаянк. Пажаданне нядобрага. От шчоб ты закачаўса, обэшчаў прыехаць, і нема. ЗАКЛАД, м. Батарэйка для кішэннага ліхтарыка. Верэ, ек пойдзеш у лаўку, то погледзі, ці е заклады, бо ўжэ старые ніяк не годзяцца. ЗАКЛЯКНУЦЬ, зак. Здранцвець. Закляклі ногі – нельга з табурэткі ўстаць. ЗАКРЫЛІНА, ж. Вузкая дошка на шчыце будынка, да якой прылягае ліст шыферу або іншага дахавага пакрыцця. Погнілі закрыліны на шчыце, ужэ трэба новые прыбіваць. ЗАКУЦЭЙНЫ, прым. Дамасед. Не седзі, бы закуцэйная, дома, пройдзіс з дзёўчатамі ў клуб. ЗАЛАДОМ, прысл. Запар, засаб. Рві моркву заладом, вона ўжэ больша не выросце. ЗАЛЕЯЦЬ, зак. Зашмальцаваць. І дзе гэто, Пэтро, ты так залеяў рубашку? ЗАЛЁПА, аг., незадав. Пра неахайнага чалавека. За якую б ты роботу не ўзяўса, залёпа, кругом гразь розвэдзеш. ЗАЛЁПАНЫ, прым. Брудны. Ходзяць, не пэрэобуваючыса, уся пыдлога залёпана. ЗАЛЯГАЦЦА, незак. Моцна смяяцца. Я ему росказваю, а вон аж залягаецца, ледзь не поўзае од смеху. ЗАНЯЦЬ, зак. Загаварыць. Я ішла з цэрквы, да заняла мэне Паўлінка, почала росказваць про свою бэду. ЗАПІНКА, ж. Фартух, якім карыстаюцца падчас працы. Нарвала поўную запінку зелля для свінней. ЗАПІРЭНЬКА, ж. Прыстасаванне для фіксацыі валіка ў кроснах, на які намотваецца вытканы выраб. От хорошую запірэньку выстругаў Міцё. ЗАПЫТАЦЬ, зак. Пакаштаваць. Запытай, якая смачна груша. ЗАРЭ, прысл. Зараз. Не зашчэпвайце дзвэры, зарэ я прыду. ЗАСТОВАЦЬ, незак. Зацямняць. Одыдзі од окна, не застуй, бо не могу нітку ў іголку ўцягнуць. ЗАСТОГНЕЦЬ, зак., лаянк. Пажаданне нядобрага. От, шчоб ты застогнеў, ек ты ўсю градку вытоптаў. ЗАСТОРОНОК, м. Дашчаная клетка ў хляве, у якую кладуць сена карове. Стары, кінь трохі корові сена ў засторонок. ЗАСТУКАНКІ, мн. Хованкі. Дзеці ў застуканкі граюць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 68 ▶