Старонка 19
◀ / 68 ▶
ЗАТКАЛО, н. Корак. Учора лежало заткало од пляшкі ў шкафчыку, а зарэ ек у воду кануло. ЗАТОБ, часц. Ледзь. Затоб не ўспеў на аўтобус, неяк вон цепэр раней поехаў. ЗАТОЎКА, ж. Здор. Свіння жырная, то затоўкі багато было. ЗАТЫЛОК, м. Клінок, з дапамогай якога мацуецца каса да касся. То ж зусем абылеякі затылок: коса не дзержыцца. ЗАЎШЭ, прысл. Заўсёды. Заўшэ дзеці называлі бацька і мацеру толькі на Вы. ЗАХОД, м., устар. Месца летняй стаянкі жывёлы (пераважна кароў). Бало коровы далеко стоялі ў заходзі, але трэба было носіць одтуль молоко кажды дзень. ЗАХОДЗІЦЦА, зак. Раскрычацца. Гэто ж заходзіласа жонка на мэне, чого я так дзешэво порося продаў. ЗАХРОМКА, ж. Стрэмка. Мо ты достанеш мне з пальца захромку? ЗАХРОМІЦЬ, зак. Застраміць. Захроміў ногу, да зробіўса нарыў. ЗАЦЁНЛІВЫ, прым. Непаслухмяны (звычайна пра каня). Конь зацёнлівы попаўса – неможна ораць соткі. перан. Зацяты, упарты (пра чалавека). Ці ж з гэтой зацёнлівой можна поговорыць? Зачыніцца ў комору і моўчыць. ЗАЧАВІЦЬ, зак. Задушыць. Машына куру зачавіла на дорозі. ЗАШКОРУЗНУЦЬ, дзеясл., зак. Заскарузнуць. Кажды дзень у земле колупаюса, ужэ рукі зашкорузлі. ЗАШМОРЫГАЦЬ, зак., экспр. Занасіць, запэцкаць. Зашморыгаў штаны, то бэры сам іх пэры. ЗАШЧУРЫЦЦА, зак. Змізарнець. Мабыць, здохне наш кабанчык: зусем зашчурыўса. ЗБАНДЫЖЫЦЦА, зак., экспр. Узабрацца. Нема ўжэ ніяк сілы – ледзь збандыжыласа на воз. ЗБЛЯКНУЦЬ, зак. Схуднець, страціць румянец на твары. Ганна зусем зблякла, стала непохожой сама на себэ. ЗБОЎКНУЦЬ, зак. Падняцца на паверхню вады. Гуркі ў бочцы збоўклі да несмачные зробіліса. ЗБУРЫЦЦА, зак., экспр. Надумацца. На дворэ такая непогодзь, а воны збурыліса ў лес іці. ЗГОЛОДНЕЦЬ, зак. Згаладацца. Зголоднеў за дзень бэз полудня. ЗДЫРДЗІЦЦА, зак., груб. Здохнуць. Нешчо корова з'ела недобрэе, да чуць не здырдзіласа. ЗЗАМОЛОДУ, прысл. З маладых гадоў. Я ззамолоду бояласа холоду.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 68 ▶