ЖОНОЧЫНА, ж. Жанчына. А вона, стара жоночына, тожэ посунуласа на вэселле. ЖОЎТЛЯК, м. Насенны агурок. Семэна повыбірала з жоўтлякоў. ЖУЖЭЛЬ, ж. Падгарэлая страва. Поставіла кашу варыцца на пліту і забыласа – на жужэль спаліла. ЖУРКАЛО, н. Дзіцячая гульня: моцна закручаная нітка, прасунутая скрозь адтуліны гузіка. Ек малые былі, то забаўляліса з журкалом. ЖЫВОЛУП, м., неадабр. 1. Той, хто хутка зношвае або рве адзенне ці абутак. Зусем недаўно купілі штаны, а вон, жыволуп, ужэ порваў іх. 2. Жывадзёр. Гэты жыволуп раз-два свінню заколе. ЖЫЖА, ж., дзіцяч. Агонь. Не ідзі, сыночок, до грубы, бо там жыжа. ЖЫЛАВЫ, прым. 1. Дужы. Невэлікі ростом хлопэц, а такі жылавы. 2. Цягавіты. Васіль – жылавы хлопэц, немало ему трэба роботы попоробіць. ЖЫРОЎКА, ж. Лямпачка для кішэннага ліхтарыка. Недаўно купіў новую жыроўку, а ўжэ пэрэгорэла. ЖЫТКА, ж. Жыццё. Яка доля, така і воля; яка жытка, така і бытка. ЖЭЎЛЯЦЬ, незак. Тлець. Дроў сырых наложыла ў печ, то ледзь жэўляюць. З ЗАБАВІЦЦА, зак. Затрымацца. У сына трохі забавіласа. ЗАВАЛКА, ж. 1. Хлясцік. Завалка одорваласа ў палітоні. 2. Засаўка. Зачыні дзвэры на завалку, бо худоба ўлезе ў город. ЗАВОЗ, м. Чарга людзей каля млына. Цепэр вэлікі завоз кэле мліна, але шчэ не почалі молоць муку. ЗАГРУБЕЦЬ, зак. Зацяжарыць. Колісь старые людзі говорылі, шчо жонка загрубела, або чэрэватая ходзіць. ЗАГОЛОВІЦЦА, зак., лаянк. Пажаданне нядобрага. Шчо б ты заголовіўса, ек тобе загадаць нічого неможна. ЗАДАЎНІЦЦА, зак. Зацягнуцца. Задаўніласа хвороба, а цепэр важко лехчыць. ЗАДНО, прысл. Часта; увесь час. Задно дзеці помагаюць, ек шчо трэба. ЗАЗУБЭЦ, м. Кручок для лоўлі рыбы. Малым зазубцэм вэлікого кожушка не поймаеш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁