ДУЦЦА, незак., экспр. Многа працаваць. Кажды год трэба было дуцца на Сібіры.
ДЭЙ, злуч. Дый. Роблю сено ў лесі дэй слухаю, як хорошэ пташкі споюць.
Е
Е, усеч. ф. дзеясл. Ёсць. Не знаеце, е ў магазіні хлеб?
ЕЗДЖАЛКО, н. Діцячая гульня: адмыслова загнутым канцом кавалка дроту прыводзіцца ў рух невялікі вобад. Мо цепэр дзеці і не знаюць, шчо такэ езджалко.
ЕЙЦЭ, н. Яйка. Кура ўчора ейцэ знесла.
ЕКБАЧ, прысл. Хутка. Екбач доехалі до Бэрэжного.
ЕНЧЫЦЬ, незак. 1. Скуголіць. Ідзіно погледзі на двор, нешчо собака цэлы ранок енчыць. 2. Плакаць. Пэрэстань енчыць, бо зарэ возьму паска да шчэ добрэ добаўлю.
ЕРЭПЕНІЦЦА, незак., груб. Злавацца, распаляцца, не згаджацца з кім-небудзь. Чого ты ўжэ ерэпенісса, не можна тобе і слова сказаць.
Ё
ЁРГАЦЬ, незак. Торкаць. Скорэй цягні вудку, ужэ поплавок ёргае.
Ж
ЖАБОР, м. Стаячая, парослая зеллем вада. Не лезь у жабор, бо будуць ногі чэсацца.
ЖАГА, ж. Смага. Дайце воды напіцца: не могу вытрымаць, гэтак жага пэчэ.
ЖАГКО, прысл. Вельмі страшна. Умэрла суседка, да неяк жагко, боюса одна ўночэ ў хаці оставацца.
ЖАРАЛО, н. Джала. Пчола мэне ўкусіла, поможы выняць жарало.
ЖБУРНУЦЬ, зак., экспр. З сілай паваліць каго-небудзь; шпурнуць. Хоцеў померацца сілой зо мной, то я его жбурнуў на землю.
ЖМУРЭЦЬ, незак. Пракісаць. Докуль гэто молоко будзе стояць, вонэ ж ужэ жмурыць.
ЖОНКА, ж. Жанчына. Я гэту жонку не познала, мо нека прыезджая.
93 👁